Гербы рэспублік СССР
У гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якая сымбалізуе камунізм (на гербе РСФСР зорка зьявілася пазьней усіх, у 1980-х), узыходзячае сонца й каласы. Гэтыя элемэнты былі акружаныя прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца на Украіне, вінаград — у Малдавіі. На ўсіх гербах быў напісаны лёзунг «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» на афіцыйнай мове рэспублікі і на расейскай. Да моманту распаду СССР у 1991 гербы выглядалі наступным чынам:
У цяперашні час некаторыя былыя рэспублікі й рэгіёны СССР выкарыстаюць першапачатковыя вэрсіі сваіх савецкіх гербаў: Беларусь (з 1995 году), Прыднястроўе, Таджыкістан, Узбэкістан.
Цікавыя факты[рэдагаваць]
Паколькі Балтыйскае мора знаходзіцца да захаду ад Латвіі, намаляванае на яе гербе савецкага часу сонца можа быць прынята за заходзячае, а не ўзыходзячае.
У той жа час вядомы горад-курорт Юрмала разьмешчаны на паўднёвым узбярэжжы Рыскага заліву. У дадзеным месцы нябачны сэгмэнт сутачнай раўналежнікі Сонцу ўлетку знаходзіцца цалкам за марскім гарызонтам. Гэта значыць, Сонца як заходзіць у мора, так і ўзыходзіць — таксама з мора (варта адзначыць, што гэта можна назіраць і ў Юрмале, і ў сталіцы Латвіі — Рызе).
Нягледзячы на тое, што на гербе Армянскай ССР намаляваная гара Арарат, сама гара разьмешчаная на тэрыторыі Турцыі. Па гэтай падставе існуе байка:
Армянская ССР прымае першую канстытуцыю, якая ўключае і апісаньне гербу рэспублікі. Турцыя заяўляе рэзкі пратэст з нагоды гэтага: Армэнія ня мае праў адлюстроўваць на сваім дзяржаўным гербе тэрыторыю, не прыналежную ёй. Адказ савецкага боку: на турэцкім сьцягу намаляваны паўмесяц, але тэрыторыя Месяцу не прыналежыць Турцыі.
Толькі два гербу рэспублік мелі форму правільнага кругу: гэта гербы Грузіі й Армэніі. На іх, акрамя таго, чырвоная зорка знаходзіцца не ў самім верху герба.
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гербы рэспублік Савецкага Саюзу | |
| Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР
Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936) |
|