Герб Грузінскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Грузінскай ССР

Герб Грузінскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Грузінскай ССР. Зацьверджаны 28 лютага 1922 году дэкрэтам Рэўкама ССР Грузіі.

Дзяржаўны герб Грузінскай ССР складаецца з круглага чырвонага поля, у верхняй частцы якога намаляваная сьвятлівая пяціканцовая зорка зь якой распасьціраюцца па ўсім полі прамянямі. Унізе - сьнежны хрыбэт блакітнага колеру. На правым боку - залатыя каласы і на левай - залатыя лозы з вінаграднымі гронкамі. Канцы каласоў і лоз пераплеценыя паміж сабой у падставы хрыбта ў ніжняй частцы поля. Вялікую частку сярэдзіны займае малюнак залатога сярпа і молата, якія ўпіраюцца ў сьвятлівую зорку, унізе - у вяршыню хрыбта, а па баках - у каласы і лозы. Вакол поля зьмешчаны надпіс на грузінскай, абхаскай і расейскай мовах: "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!". Герб абрамлены вакол узорам з арнамэнтаў у грузінскім стылі.

Герб быў адменены 11 сьнежня 1990 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербы рэспублік Савецкага Саюзу
Coat of arms of the Soviet Union.svg Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936)