Канстантын Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Канстантын Тышкевіч
Kanstantyn Tyškievič. Канстантын Тышкевіч.jpg
Канстантын Тышкевіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 лютага 1806
Лагойск
Памёр: 13 ліпеня 1868
Род: Тышкевічы

Канстанты́н Тышке́віч (17 лютага 1806, места Лагойск — 13 ліпеня 1868) — беларускі[1][2] археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Сябар навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лёндане.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт з кнігі «Вяльля і яе берагі»

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Піюса (17561858) і Аўгусты з Плятэраў, брат Яўстаха. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Навучаўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіюмах. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828).

У 18281836 працаваў у Міністэрстве фінансаў у Варшаве. Удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў.

3 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчанаў і сялянаў, цукровыя заводы, палатняную манфактуру і інш. У 1861 браў удзел у працы Менскага губэрнскага камітэту зь сялянскіх пытаньняў.

Разам з братам у 1842 заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музэю старажытнасьцяў, сябар Віленскай археалягічнай камісіі.

Дасьледаваў каля 200 курганоў, у тым ліку курганы крывічоў і дрыгавічоў (каля Барысава, Лагойску і інш.), гарадзішчаў і замчышчаў Менскай губэрні, склаў першыя тапаграфічныя мапы гарадзішчаў і замчышчаў. Першы клясыфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выкананьня і зьвёў іх у табліцы.

У 1856 арганізаваў экспэдыцыю па рацэ Вяльлі, паводле вынікаў якой напісаў краязнаўчую манаграфію «Вяльля і яе берагі» (Дрэздэн, 1871). Пра археалягічныя знаходкі пісаў у газэце «Новое время», якая выдавалася А. Кіркорам у Пецярбургу ў 18681871[3].

Багатыя зборы К. Тышкевіча ў значнай ступені разышліся па-за межы сучаснай Беларусі (Вільня, Варшава, Масква, Паланга і іншыя).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 510.
  2. ^ Дзмітрый Караў. Тышкевіч Канстанцін Піевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 680.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 511.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]