Пінская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пінская вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гады. Утвораная ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 4 сьнежня 1939 году, пасьля ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.

У склад новастворанай Пінскай вобласьці ўвайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 году паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і Целяханскі[1].

8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная і раёны перададзеныя ў Берасьцейскую вобласьць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]