Ваенная дыктатура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Формы кіраваньня
рэдаг.

Ваенная дыктатура — форма кіраваньня, у якой усёй уладай валодаюць ваенныя, як правіла, якія захапілі ўлада ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Выгляды ваеннай дыктатуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лацінскай Амэрыцы ваенная дыктатура як правіла ўяўляе сабой камісію з некалькіх старэйшых вайскаводаў, якую завуць Хунта. Для краін Азіі й Афрыкі больш характэрная аднаасобная дыктатура, узначаленая адным чалавекам, які стварае свой культ асобы, хоць ваенны пераварот у Тайляндзе зьдзейсьніла менавіта група вайскоўцаў, якая пакінула манархію (па іншых дадзеных пераварот быў зьдзейсьнены пад кіраўніцтвам манарха).

Прыклады сучасных ваенных дыктатур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фіджы — вайскоўцы захапілі ўладу ў сьнежні 2006.
  • Тайлянд — вайскоўцы захапілі ўладу падчас перавароту 19 верасьня 2006.
  • Маўрытанія — 3 жніўня 2005, вайскоўцы зьдзейсьнілі пераварот і абвясьцілі часавую ваенную дыктатуру на два года. У лістападзе 2006 былі праведзеныя парлямэнцкія, а ў сакавіку 2007 прэзыдэнцкія выбары, але ўжо 6 жніўня 2008 ваенныя зноў зьдейсьнілі пераварот.
  • Пакістан — генэрал Пэрвэз Мушараф захапіў уладу ў 1999.
  • Лібія — група афіцэраў арганізавала пераварот 1 верасьня 1969, і дагэтуль знаходзіцца ва ўладзе.
  • М'янма (Бірма) — вайскоўцы захапілі ўладу ў 1962.