Ена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ена
Банкнота 1000 ен
Банкнота 1000 ен
Краіна Японія
Падзел сэн
Код ISO-4217 JPY
Скарачэньне
Сымбаль ¥ і
Цэнтральны банк Bank of Japan[d]
Увядзеньне ва ўжытак ліпень 1871
Папярэдняя валюта Tokugawa coinage[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Ена (па-японску: — кола, круглы) — афіцыйная валюта Японіі і адна з сусьветных валют, ISO 4217 код — JPY. Трэція найбольш гандляваная валюта на валютным рынку пасьля даляру ЗША і эўра[1]. Яна таксама шырока выкарыстоўваецца ў якасьці рэзэрвовай валюты пасьля даляра ЗША, эўра і фунта стэрлінгаў.

Увядзеньне ў абарачэньне гэтай валюты была часткай пляну ўрада Мэйдзі па праграме мадэрнізацыі эканомікі Японіі. Урад імкнуўся да стварэньня адзінай валюты па ўсёй краіне па ўзоры эўрапейскіх дзесятковых валютных сыстэмаў. Да рэстаўрацыі Мэйдзі, усе фэадальныя лэны выпускалі свае ўласныя грошы з рознай колькасьцю несумяшчальных наміналаў. Паводле закону аб новай валюце 1871 году практыка вадаткоўваньня ўласных грошай была скасавана, новая валюта ена пабачыла сьвет. Яна была вызначана ў 1,5 г золата, або 24,26 срэбра. У 1882 годзе быў створаны Банк Японіі, які атрымаў манаполію на кантроль за грашовай масай[2].

Пасьля Другой сусьветнай вайны ена страціла большую частку свайго даваеннага кошту. Для таго, каб стабілізаваць эканоміку Японіі курс ены быў зафіксаваны на ўзроўні 360 JPY за 1 даляр ЗША ў рамках Брэтон-Ўудзкай сыстэмы. Калі гэтая сыстэма была скасавана ў 1971 годзе, ена стала недаацэненай, а курс валюты стаў нефіксаваным. Ена дайшла да піку ў 1973 годзе з курсам 271 JPY за 1 даляр ЗША, а затым прайшла пэрыяд амартызацыі і пераацэнкі ў сувязі з нафтавым крызісам 1973 году, прабыўшы на значэньні 227 JPY за 1 даляр ЗША ў 1980 годзе. З 1973 году па сёньняшні дзень японскі ўрад праводзіць палітыку валютнай інтэрвэнцыі, і, такім чынам, спрабуе забясьпечыць нізкі кошт ены праз станоўчае сальда гандлёвага балянсу. У сваю чаргу гэта добра ўплывае на канкурэнтныя ўласьцівасьці японскіх тавараў на экспартных напрамках. Банк Японіі трымае працэнтную стаўка каля нуля, а японскі ўрад праводзе ўскрайнюю антыінфляцыйную палітыку[3].

Курс ены ня мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых эўрапейскіх краінаў (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэньне ў краінах Акіяніі, і для гаспадаркі Злучаных Штатаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ена была ўпершыню ўведзеная ў 1872 годзе пасьля рэвалюцыі Мэйдзі, і замяніла ранейшую, вельмі складаную грашовую сыстэму. Новая, дзясяткавая сыстэма была ўведзеная на аснове заходніх грашовых сыстэм, 1 ен дзяліўся на 100 сэнаў і 1000 рынаў (сэны і рыны былі выведзеныя з абарачэньня ў 1959 годзе). Новая манэта была плоская і круглая (як і заходнія аналягі), ранейшыя японскія манэты былі авальныя. У 1885 годзе Банк Японіі выпусьціў першыя банкноты.

Першапачаткова ена павінна была быць залатой (1,5 грама), аднак хутка ва ўжытку ўзьніклі манэты срэбраныя. У 1897 годзе вартасьць ены была зьніжаная да 0,75 грама. У 1931 годзе Японія выйшла з грашовай сыстэмы заснаванай на золаце і перайшла на сыстэму, заснаваную на вартасьці актываў цэнтральнага банка.

З 1949 па 1971 год курс ены быў далучаны да даляра: 1 USD = 360 JPY. Курс ены да беларускага рубля на 01.01.2006 году: 1 JPY = 183,34 Br.

5 сакавіка 2021 году Ўправа фінансавых паводзінаў Вялікабрытаніі абвясьціла пра спыненьне пасьля 31 сьнежня 2021 году разьліку і абнародаваньня Лёнданскай міжбанкаўскай стаўкі прапановы (ЛМБСП) ў японскіх енах «Міжкантынэнтальнай біржай» (Атланта, штат Джорджыя, ЗША)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Foreign exchange turnover in April 2013: preliminary global results». Bank for International Settlements.
  2. ^ Mitsura Misawa (2007). «Cases on International Business and Finance in Japanese Corporations». Hong Kong University Press. p. 152.
  3. ^ «History of Japanese Yen». Currency History.
  4. ^ Нацбанк рэкамэндуе выкарыстоўваць альтэрнатыўныя стаўкам ЛМБСП безрызыкоўныя індыкатары // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 лістапада 2021 г. Праверана 16 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]