Бамака
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Бамака | |||
|
|
|||
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе | ||
| Насельніцтва | 1 690 471 | ||
| Акруга | Бамака | ||
Бама́ка – сталіца і самы вялікі горад Малі. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на рацэ Нігер, недалёка ад мяжы з Гвінэяй. Колькасьць насельніцтва складае 1 690 тыс. чалавек.
[рэдагаваць] Гісторыя
У часы імпэрыі Малі, да ХІХ стагодзьдзя, Бамака быў цэнтрам вывучэньня ісьляму. З 1883 года горад быў акупаваны каляніяльнымі францускімі войскамі, у той час і распачалася разбудова гораду. У 1908 годзе Бамака стаў сталіцай францускай калёніі Францускага Судану. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнага Малі. У пачатку ХХ стагодзьдзя Бамака быў невялікім паселішчам у якім жылі ў асноўным прадстаўнікі народу малінке і бамбара, але разам з будовай плаціны ў Сатобе і завадненьнем навакольных зямель водамі Нігеру пачаўся выбуховы рост гораду. Дадатковай прычынай разьвіцьця гораду была пабудова чыгункі да сталіцы Сэнэгалу Дакару, які зьяўляецца вялікім марскім портам. У нашы дні Бамака гэта сучасная мэтраполія. Акрамя чыгункі ёсьць міжнародны аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Афрыкі і Эўропы.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бамака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

