Кіліманджара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіліманджара
Кіліманджара
Найвышэйшы пункт
Кіба[d]
Вышыня 5895 м н. у. м.
Адносная вышыня 5885 м[1] н. у. м.
Ізаляцыя 5510 km[1] н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Кіліманджара
Кантынэнт Афрыка
Краіна Танзанія
Горная сыстэма Усходнеафрыканскія горы[d]
Узыходжаньне
Першае ўзыходжаньне 6 кастрычніка 1889
Клясычны маршрут пешшу
Кіліманджара на мапе Танзаніі
Кіліманджара
Кіліманджара
Кіліманджара

Кіліманджа́ра — гара ў Танзаніі, ляжыць на мяжы з Кеніяй. Гэта самая высокая гара Афрыкі і адна з самых высокіх на Зямлі. Вышыня складае каля 4900 мэтраў ад падэшвы гары ці 5895 мэтраў над узроўнем мора. Першымі вядомымі людзьмі, якія дасягнулі вяршыні гары былі Ганс Маер і Людвіг Пурчэлер у 1889 годзе. Гара зьяўляецца часткай Нацыянальнага парку Кіліманджара і досыць папулярная сярод альпіністаў сьвету. Гара ёсьць прадметам шматлікіх навуковых дасьледаваньняў праз скарачэньня ледавікоў і зьнікаючых лядовых палёў. Уваходзіць у склад вульканічнага масіву.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіліманджара з космасу.

Этымалогія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з адной з гіпотэз, якую вылучыў нямецкі місіянэр Ёган Людвіг Крафт, назва Кіліманджара паходзіць ад злучэньня двух словаў мовы мясцовых плямёнаў. Kilima азначае слова «гара», Njiaro азначае «караван».

Пачатак выкарыстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ перад прыбыцьцём эўрапейцаў, вакол вульканічнага масіву жылі невялікія плямёны качэўнікаў. Кіліманджара для іх была нечым незразумелым. Яны адчувалі пагрозу з боку гары, нават назвалі яе Гара Злых Духаў. Некаторыя плямёны (на прыклад Масаі), багаўтваралі Гару Сьвятла. Інтарэс да горы ўзьнік у 19 стагодзьдзі, калі Танганіка, на тэрыторыі якой стаяла Кіліманджара, стала нямецкай калёніяй. 5 кастрычніка 1889 году, нямецкі картограф які паходзіў зь Ляйпцыгу, прафэсар Ганс Маер, разам з правадніком, швайцарцам Людвігам Пурчэлерам ступілі на вяршыню Белага Даха Чорнага Кантынэнта. Даволі хутка вызначана турыстычная каштоўнасьць гары і ўжо ў 1898 годзе адчыніўся першы турыстычны шлях, які вёў на самую вяршыню гары.

Кенійска-танзанскі канфлікт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1977 году Кіліманджара пакарыла сваім выглядам сэрцы многіх турыстаў, галоўным чынам з Эўропы. Але на турыстах зарабляла толькі Кенія. Танзанія, на тэрыторыі якой знаходзіцца гара, не атрымлівала з гэтага ніякіх прыбыткаў. 4 лютага 1977 году ўлады Танзаніі зачынілі мяжу, пакінуўшы сотні турыстаў на нэўтральнай паласе. Было рэквізавана каля 200 джыпаў і 27 самалётаў. У хуткім часе Танзанія стварыла ўласны турыстычны сэктар, збудавала шмат гатэляў і пансіянатаў. Кожны, што хацеў убачыць прыгажосьць Кіліманджара, павінен быў прыехаць у Танзанію. Але надзеі не спраўдзіліся — прыбытак быў невялікі, і ў выніку мяжа была адчынена ў 1983 годзе.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераважае кантынэнтальны клімат. У сувязі з тым, што Кіліманджара ляжыць у цэнтральнай Афрыцы, можна вызначыць дзьве пары году — сухая і вільготная. Апошняя дзеліцца на дзьве часткі:

  • доўгіх дажджоў — ад траўня да чэрвеня
  • кароткіх дажджоў — ад кастрычніка да сьнежня

Сярэдняя колькасьць ападкаў залежыць ад вышыні над узроўнем мора і бока схілу. Вагаецца паміж 2500 мм у год (усходні схіл на вышыні 3 000 м), да 250 мм (на вяршыні). Сьнегам пакрытая прыкладна 4 км² паверхні вяршыні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіліманджарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б peakbagger.com