Касьцюшка (гара)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Касьцюшка | |
| Вышыня | 2228 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіна | |
| Месцазнаходжаньне | На поўдні штата Новы Паўднёвы Ўэйлз |
| Горная сыстэма | Аўстралійскія Альпы |
| Кантынэнт | Аўстралія |
| Геаграфічныя каардынаты | 36° пн. ш. 148° у. д. / 36° пн. ш. 148° у. д.Каардынаты: 36° пн. ш. 148° у. д. / 36° пн. ш. 148° у. д. |
| Першае ўзыходжаньне | 1840 |
| Клясычны маршрут | Усходні склон (пешшу) |
| Касьцюшка на мапе Аўстраліі
Касьцюшка
|
|
Касьцюшка — найвышэйшая гара Аўстраліі ў складзе Сьнежных гор.
[рэдагаваць] Паходжаньне назвы
Абарыґены лічаць гару сьвятою й завуць Тар-Ган-Жыў. Цяперашнюю назву гара атрымала ў 1840 годзе, калі на яе ўзышоў польскі вандроўца й геоляг граф Павал Эдмунд Стршэлецкі. З яго падачы гару назвалі імем генэрала Андрэя Тадэвуша Банавэнтура Касьцюшка — нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы й ЗША.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Касьцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, пазьнейшыя дасьледаваньні ўсталявалі, што гара Таўнсэнд зьяўляецца найвышэйшай. З павагі да Паўла Эдмунда Стршэлецкага, улады пераназвалі Касьцюшка ў Таўнсэнд, а Таўнсэнд у Касьцюшка.
- Менавіта тут калісьці шукалі капітана Гранта яго дзеці, з аднайменнай кнігі Жуль Вэрна.
- Гэта адна з самых ветлых і ўладкаваных вяршыняў сьвету. На яе папросту можна падняцца, прычым літаральна з усімі выгодамі. З-за адмысловай папулярнасьці ў турыстаў, на вяршыні гары адміністрацыя была змушана пабудаваць самы высокі ў Аўстраліі, ды і, мабыць, ва ўсім сьвеце туалет.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Mt Kosciuszko Inc(анг.)(пол.)\\ Сайт аб гары Ксьцюшка
- Фота гары(анг.)
Касьцюшка (гара) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сем вяршыняў — найвялікшыя вяршыні частак сьвету | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||