Каморскія выспы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Union des Comores
Udzima wa Komori
الإتّحاد القمريّ‎
Al-Ittiḥād Al-Qumuriyy
Каморскае адзінства
Сьцяг Каморскіх выспаў Герб Каморскіх выспаў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Unité - Justice - Progrès" (Адзінства - Справядлівасьць - Прагрэс)
Месцазнаходжаньне Каморскіх выспаў
Афіцыйная мова каморская, арабская, француская
Сталіца Мароні
Найбуйнейшы горад Мароні
Урад федэратыўная рэспубліка
Ахмет Абдала Самбі
Плошча
 - Агульная
 - % вады
178-е месца ў сьвеце
2 235 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
159-е месца ў сьвеце
798 000
275/км²
СУП
 - Агульны (2004)
 - на душу насельніцтва
171 месца ў сьвеце
1,049 млрд.$
1 660 $
Валюта Каморскі франк (KMF)
Часавы пас
 - улетку
ЕАТ (UTC+3)
+3 (UTC+3)
Незалежнасьць
ад Францыі
6 ліпеня 1975
Дзяржаўны гімн ««Udzima wa ya Masiwa»»
Аўтамабільны знак COM
Дамэн верхняга ўзроўню .km
Тэлефонны код +269
Мапа Камораў

Камо́рскія выспы – выспавая краіна разьмешчаная на Каморскім архіпэлягу ў Індыйскім акіяне, паміж усходнім узьбярэжжам Афрыкі (Мазамбікам) і паўночным узьбярэжжам Мадагаскару. У склад Каморскага адзінства ўваходзяць тры выспы: Вялікі Камор (Ngazidja), Анжуан (Nzwani) і Махелі (Mwali). Чацьвёртая выспа Каморскага архіпэлягу – Маёта (Mahore), застаецца залежнай тэрыторыяй Францыі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Каморскія выспы сталі францускім пратэктаратам у 1886 годзе. У 1912 годзе кіраваньне выспамі было перададзена францускай каляніяльнай адміністрацыі на Мадагаскары. Пад час Другой Сусьветнай вайны выспы былі пад кантролем вішыстаў. У 1942 годзе выспы былі занятыя брытанскімі войскамі і перададзены пад уладу Свабоднай Францыі генэрала дэ Голя. У 1947 годзе статус Каморскіх выспаў быў зьменены з калёніі на заморскія тэрыторыі, а прадстаўнік выспаў прымаў удзел у пасяджэньнях францускага парлямэнта.

22 сьнежня 1974 года 96% прыняўшых удзел у рэфэрэндуме галасавалі за незалежнасьць Каморскіх выспаў. На высьпе Маёта большасьць высказалася за тое каб застацца ў падпарадкаваньні Францыі. 6 ліпеня 1975 года была абвешчана незалежнасьць Каморскіх выспаў. Згодна з канстытуцыяй 1978 года, афіцыйная назва краіны гучала Фэдэральная Ісьлямская Рэспубліка Камораў.

У 1997 годзе амаль не дайшло да аддзяленьня выспаў Анжуан і Махелі, пад уладай урада заставалася толькі выспа Вялікі Камор. На рэфэрэндуме 2001 года грамадзяне прагаласавалі за зьмену палітычнай будовы краіны, з гэтага моманту краіна стала фэдэрацыяй самакіруючыхся выспаў Вялікі Камор, Анжуан і Махелі.

З моманту атрыманьня незалежнасьці некалькі разоў адбываліся як удалыя, так і няўдалыя перавароты.

[рэдагаваць] Палітыка

У 1975 годзе Каморскія выспы атрымалі незалежнасьць. У гэтым жа годзе яны сталі ўдзельнікамі ААН і Арабскай лігі. З 1976 да 1978 краінай кіраваў вайскова-палітычны дырэктарат. У 1978 годзе Ахмет Абдала ажыцьцявіў дзяржаўны пераварот і абвясьціў сябе прэзыдэнтам, якія заставаўмя да сваёй сьмерці ў 1989 годзе. Пасьля выбараў, новым прэзыдэнтам стаў Саід Махамед Джохар. У 1992 годзе была прынятая новая канстытуцыя, якая, акрамя іншага, дазволіла дзейнасьць палітычных партый. У наш час прэзыдэнтам краіны зьяўляецца Ахмет Абдала Самбі.

Згодна з канстытуцыяй 2002 года, Каморы зьяўляюцца фэдэрацыяй трох выспаў: Вялікі Камор, Анжуан і Махелі.

[рэдагаваць] Геаграфія

Выспы Каморскага архіпэлягу раскінуліся на плошчы каля 400 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Усе выспы маюць вульканічнае паходжаньне, з вельмі складаным рэльефам паверхні. Клімат субэкватарыяльны. Невялікія кавалкі урадлівай глебы занятыя саваннай расьліннасьцю, ці сельскагаспадарчымі палямі. Каля 16% паверхні выспаў занятая лясамі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, якая разьвіваецца на ўрадлівых глебах больш старых выспаў Анжуан і Махелі. Выспа Вялікі Камор не прыдатная да сельскай гаспадаркі, з прычыны адсутнасьці дастатковай колькасьці пітной вады. У вільготную пару года дажджавая вада хутка ўпітваецца ў порыстую вульканічную глебу. Пад час сухога пэрыяду людзі ўжываюць для мыцьця посуду і праньня толькі марскую ваду. Але нават на астатніх выспах сельская гаспадарка не ў стане забясьпечыць харчаваньнем насельніцтва і значная яго доля імпартуецца.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: кава, какава, какосавая пальма і агава. Экспартуецца ў іншыя краіны ваніль і гвазьдзіка.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае каля 800 тыс. чалавек, а натуральны прырост насельніцтва зьяўляецца адным з самых высокіх у сьвеце (3,55%). Этнічны склад насельніцтва вельмі складаны.

Ісьлям вызнае 98% насельніцтва, астатнія 2% - хрысьціянства. Хвалі засяленьня прыходзілі на Каморы некалькі разоў: VII-VIII стагодзьдзях афрыканцамі (у асноўным з Мазамбіку), малагасійцамі з Мадагаскару, а ў IX- X стагодзьдзях арабамі, якія ў гэтыя часы паступова калянізавалі усходняе ўзьбярэжжа Афрыкі. Першыя эўрапейцы зьявіліся тут у XVI стагодзьдзі.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады