Альяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альяс
Aloe arborescens Compton.JPG
Альяс дрэвавідны. Агульны выгляд квітнеючай расьліны. Кейптаўн, ПАР.
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Аднадольныя
Атрад Шпарагаколерныя
Сямейства Асфадзелавыя
Віды каля 400 відаў
Бінамінальная намэнклятура
Aloe

Альяс (па-лацінску: Aloe) — род сукулентных расьлінаў сямейства асфадзелавых. Прадстаўнікі — шматгадовыя травяністыя расьліны з доўгім гладкім мясістым лісьцем, пакрытым па краях шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку.

Назва роду паходзіць з арабскай мовы, у перакладзе зь якога яно азначае «горкі».

Зьмест

[рэдагаваць] Апісаньне

Зараз вядомыя каля 400 відаў альясу. Найбольш вядомыя сярод іх Альяс дрэвападобны (лац. Aloe arborescens) і Альяс вэра (лац. Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касмэтычных прэпаратаў. Зьнешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсьць дрэвападобныя формы і ліяны; сустракаюцца як гіганцкія, так і мініятурныя расьліны.

[рэдагаваць] Распаўсюдвжаньне

Гістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласьці Афрыкі, Мадагаскару, Макаранэзіі і поўдзень Арабійскай паўвыспы, але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласьцівасьцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаваньню, шматлікія віды альяса былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мэксыкі і Кубы. Альяс быў завезены гішпанцамі ў Эўропу, адкуль расьліна распаўсюдзілася на выспу Барбадас і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды культывавалі ў СССР (Закаўказьзе) як лекавыя расьліны.

[рэдагаваць] Выявы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Альяссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах