Расізм
Расізм — сукупнасьць вучэньняў, у аснове якіх ляжаць палажэньні аб фізычнай і псыхічнай непаўнавартасьці чалавечых расаў і вырашаючым уплывам расавых адрозьненьняў на гісторыю і культуру грамадзтва. Расізм уключае ідэі аб спрадвечным разьдзяленьні людзей на вышэйшыя і ніжэйшыя расы, зь якіх першыя зьяўляюцца адзінымі стваральнікамі цывілізацыі і пакліканыя дамінаваць над другімі. Ажыцьцяўленьне расісцкіх тэорыяў на практыцы часам знаходзіць сваё адлюстраваньне ў палітыцы расавай дыскрымінацыі.
Іншымі словамі, гэта палітычная канцэпцыя, згодна зь якой чалавечыя расы не зьяўляюцца раўнымі паміж сабой, то бок, адрозьніваюцца па некаторых істотных прыкметах, якія могуць быць аб’ектыўна ацэненыя ў катэгорыях «лепшы — горшы».
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Расізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў