Габрыель Гарсія Маркес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Габрыель Гарсія Маркес
па-гішпанску: Gabriel García Márquez
Габрыель Гарсія Маркес на Гвадалахарскім міжнародным кінафэстывалі, 2009 г
Габрыель Гарсія Маркес на Гвадалахарскім міжнародным кінафэстывалі, 2009 г
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Gabriel José de la Concordia García Márquez
Нарадзіўся 6 сакавіка 1921 (92 гады)
Аракатака, Магдалена, Калюмбія
Грамадзянства Сьцяг Калюмбіі Калюмбія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, дзяржаўны дзеяч
Напрамак магічны рэалізм
Жанр раман, аповед
Значныя творы «Сто гадоў адзіноты»,
«Палкоўніку ніхто ня піша»
Прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1982)
Асабістая старонка

Габрыель Гарсія Маркес (па-гішпанску: Gabriel García Márquez, нарадзіўся 6 сакавіка 1927) — калюмбійскі гішпанскамоўны пісьменьнік, журналіст і палітычны дзеяч. Вядомы як адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў магічнага рэалізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1982 году.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Габрыель Гарсія Маркес нарадзіўся 6 сакавіка 1927 году ў калюмбійскім мястэчку Аракатака (дэпартамэнт Магдалена). У дзяцінстве выхоўваўся бабулей і дзядулем па матчынай лініі. Менавіта гэтыя людзі пазнаёмілі будучага пісьменьніка з народнымі паданьнямі й моўнымі асаблівасьцямі, якія пазьней сталі важным элемэнтам ягонае творчасьці.

У 1940 годзе, ва ўзросьце 12 год, Габрыель атрымаў стыпендыю й пачаў навучаньне ў езуіцкім каледжы мястэчку Сіпакіра, што за 30 км на поўнач ад Багаты. У 1946 годзе па патрабаваньні бацькоў ён паступіў у Нацыянальны ўнівэрсытэт Багаты на юрыдычны факультэт. Тады Габрыель пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Мерсэдэс Барча Парда.

Перапыніўшы навучаньне раней за тэрмін у 1950 годзе, ён вырашыў прысьвяціць сябе журналістыцы й літаратуры. Асаблівы ўплыў на яго аказалі такія пісьменьнікі, як Эрнэст Хэмінгуэй, Ўільям Фолкнэр, Джэймз Джойс і Вірджынія Ўулф, Франц Кафка.

З 1954 году Маркес працуе ў газэце «Эль Эспэктадор», публикуючы невялікія артыкулы й рэцэнзыі на фільмы. У якасьці карэспандэнту яго накіроўваюць у Італію, Польшчу, Францыю, Вэнэсуэлу й ЗША. У 1957 годзе 30-гадовы Гарсія Маркес быў карэспандэнтам на VI Сусьветным фэсьце молдадзі й студэнтаў у Маскве. Узгадваючы пра гэтую падзею, аўтар у эсэ напісаў «СССР: 22 400 000 квадратных кілямэтраў без адзінай рэклямы кока-колы!». У 1959 годзе ў Нью-Ёрку ў яго нараджаецца сын.

Разам з тым Маркес займаецца пісьменьніцтвам, ствараючы аповеды й кінасцэнарыі. У 1961 годзе ў яго выходзіць аповесьць «Палкоўніку ніхто ня піша» (El coronel no tiene quien le escriba), у 1966-м — раман «Ліхая гадзіна» (La mala hora). Сусьветную вядомасьць яму прынёс раман «Сто гадоў адзіноты» (Cien años de soledad, 1967). На беларускую мову асобныя творы Маркеса перакладалі Карлас Шэрман, Валеры Буйвал, Віялета Ефіменка. Раман "Восень патрыярха" на расійскую мову пераклалі Карлас Шэрман і Валянцін Тарас.

Бібліяграфія [рэдагаваць]

Раманы [рэдагаваць]

Апавяданьні, навэлы і публіцыстыка [рэдагаваць]

Цікавыя факты [рэдагаваць]

  • Слова halalcsillag на борце карабля-прывіда з апавяданьня «Апошняе вандраваньне карабля-прывіда», якое ні ў водным выданьні ніяк не камэнтавалася і не перакладалася, на самай справе мае сэнс; па-вугорску яно азначае «сьмяротная зорка» (па-вугорску: halálcsillag [ˈhɒlaːlˌʧilːɒɡ]). Тут выявіўся характэрны чорны гумар Маркеса, паколькі Вугоршчына — не марская дзяржава.
  • У траўні 2000 г. у штодзённай пэруянскай газэце «La Republica» пад імем Маркеса была надрукаваная паэма «Лялька» (La Marioneta), якая паслужыла пацьверджаньнем інфармацыі аб сьмяротнай хваробе пісьменьніка. Інфармацыя была хутка растыражаваная газэтамі, аднак неўзабаве высьвятлілася, што аўтарам гэтага твора зьяўляецца зусім не сусьветна вядомы аўтар, а мэксыканскі чэрававяшчальнік Джоні Ўэлч (Johnny Welch), пад чыім творам па невядомых чыньніках апынулася імя Маркеса. Пазьней факт памылкі прызналі абодва[1].Аднак і па гэты дзень у сеціве вельмі часта сустракаюцца гэтыя радкі, падпісаныя імем Нобэлеўскага ляўрэата. Часам ня вельмі ўважлівыя прыхільнікі і аўтары фан-ролікаў па незразумелых чыньніках прыпісваюць гэтую паэму Паулё Коэльё[2].
  • У кастрычніку 2004 г. «Random House Mondadori» і «Grupo Editorial Norma» апублікавалі апошні раман Маркеса «Успамінаючы маіх журботных шлюх». За месяц да афіцыйнай прэзэьнтацыі кніжныя «піраты» выкралі рукапіс і запусцілі гэтую кнігу ў продаж. Пісьменьнік у адказ на гэта зьмяніў фінал рамана. Мільённы тыраж быў раскуплены за рэкордна кароткі тэрмін. Пірацкія жа падробкі, вялікую частку якіх канфіскавала паліцыя, зараз прадмет паляваньня для калекцыянераў.
  • У 2006 году Пэдра Санчэс, мэр гораду Аракатака, у якім нарадзіўся Маркес, прапанаваў пераназваць селішча ў Маконда, у гонар месца дзеяньня рамана «Сто гадоў адзіноты». Было праведзена галасаваньне, але, хоць больш 90% якія прагаласавалі выказаліся за пераназваньне, горад пераназваны ня быў, паколькі ў галасаваньні прыняла ўдзел толькі палова зь неабходных 7400 чалавек[3].
  • У 2009 годзе ўрад Мэксыкі прызнала, што мэксыканскія ўлады сачылі за Габрыэлем Маркесам з 1967 па 1985 гады (гэта значыць у пэрыяд прэзыдэнцтва Люіса Эчэвэрыі і Хасэ Лёпэса Партыльё) з-за яго сувязяў з камуністычнымі рэжымамі і лідэрамі[4][5].

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Габрыель Гарсія Маркессховішча мультымэдыйных матэрыялаў