Вірджынія Ўулф
| Вірджынія Ўулф | |
| Virginia Woolf | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Адэліна Вірджынія Стывэн |
| Нарадзіўся | 25 студзеня 1882 Лёндан |
| Памёр | 28 сакавіка 1941 (59 гадоў), Льюіс, Сасэкс |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік, эсэіст, літаратурны крытык |
| Гады творчасьці | 1904—1941 |
| Напрамак | мадэрнізм |
Вірджынія Ўулф (па-ангельску: Virginia Woolf) (1882—1941) — брытанская пісьменьніца, літаратурны крытык. Вядучая фігура мадэрнісцкае літаратуры першае паловы XX стагодзьдзя.
У міжваенны пэрыяд Ўулф была значнай фігурай у Лёнданскім літаратурным таварыстве і зьяўлялася чальцом кружка Блумсбэры. Да найбольш вядомых яе твораў адносяць раманы: «Місіс Дэлаўэй» (англ. Mrs. Dalloway, 1925), «На маяк» (англ. To the Lighthouse, 1927), «Арланда. Біяграфія» (англ. Orlando: A Biography, 1928) і апавяданьне «Свой пакой» (англ. A Room of One's Own, 1929). Яе раманы лічацца клясычнымі творамі «плыні сьвядомасьці»
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзілася ў Лёндане ў сям'і вядомага літаратурнага крытыка сэра Лэслі Стывена і Джуліі Джэксан. Вірджынія была трэцім дзіцём Лэслі і Джуліі (у сям'і было трое дзяцей Джуліі ад першага шлюба, дачка Лэслі ад шлюба зь Мінай Тэкерэй і чацьвёра малодшых Стывенаў: Ванэса, Тобі, Вірджынія і Адрыян). Калі Вірджыніі было 13 гадоў, яна перажыла сьмерць маці, што спрычыніла першы нэрвовы зрыў пісьменьніцы. Пасьля сьмерці Джуліі Лэслі ўпіваецца жале ў сабе і болш за ўсіх перажывае сьмерць маці Вірджыніі.
Старэйшая сястра Стэла цягам некаторага часу выконвае ролю гаспадыні дома, але неўзабаве памірае. Ванэса — наступная па старшынству — вымушаная займацца домам, але ў адрозьненьні ад сваёй старэйшае сястры, дае адпор бацьку, які паступова пераўтвараецца ў дэспата. Пасьля сьмерці бацькі маладыя Стывены перабіраюцца ў Блумзбэры, дзе іхні дом становіцца цытадэльлю ўсяго прагрэсыўнага, маладыя ўмы зьбіраюцца для абмеркаваньня, часта выкрываньня сучаснага грамадзтва. Сёстры Вірджынія і Ванэса былі вельмі блізкія, у дзяцінстве яны пакляліся ніколі ня браць шлюб і жыць разам. Паведамленьне аб тым, што Ванэса прымае прапанову Клайва Бэла, моцна пакрыўдзіла Вірджынію. Гэта здарылася праз некалькі дзён пасьля сьмерці яе ўлюбёнага брата Тобі — ён заразіўся тыфам пад час сумеснага падарожжа па Грэцыі. Яна засталася ўдваёх з братам. У 1909 годзе нечакана прынімае прапанову Літана Стрэчы, які адкрыта заявіў аб сваёй нетрадыцыйнай арыентацыі. Але шлюб не адбыўся. У гэты час Вірджынія пачынае выдаваць свае крытычныя артыкулы ў часопісах, працягваючы бацькаву справу. Ідзе работа пад першым раманам.
У 1912 яны бярэ шлюб зь Леанардам Ўулфам, літаратарам і журналістам. Шлюб стаў саюзам паважаючых адзін аднаго людзей. У 1917 годзе супругі засноўваюць выдавецтва «Хогарт Прэс», адкуль выйшлі ў сьвет усе творы пісьменьніцы. Вірджынія ўласнаручна набірала, рэдагавала тэксты. Выдавецтва, якое напачатку не прыносіла даходаў, стала надзейнай крыніцай даходаў сям'і Ўулф. Леанард стварыў ідэальныя варункі для работы ім абодвум, ён усяляк падтрымліваў Вірджынію. Галаўныя болі, галасы, відзежы не пакідалі Вірджынію, яна некалькі разоў спрабавала сабе забіць. Пісьменьніца была вельмі патрабавальнай да сябе і сваіх працаў, перапісвала рамана дзесяткі разоў. Яна прыпыняла вядзеньне дзёньніка только пад час хваробаў, дзёньнікі выйшлі асобным выданьнем у 4 тома, таксама выйшлі 5 тамоў лістоў Вірджыніі, якія яна пісала сябрам, сястры, Леанарду і, вядома, Віце Саквіл-Вэст. Яна пазнаёміліся ў 1922 годзе, Віта спачатку вельмі не спадабалася Вірджыніі, менавіта Віта шукала сустрэчы зь пісьменьніцай. Пазьней іх аб'ядноўвае сяброўства, з боку Вірджыніі — каханьне[1]. Гэтае пачуцьцё разам з крыўдай, якую нанесьлі здрады Віты, сталі асновай рамана «Арланда. Біяграфія», у якім галоўны герой пераўтвараецца ў жанчыну. Раманы Вірджыніі выдаваліся ня толькі ў Ангельшчыне, але і ў Амэрыцы, уласная папулярнасьць перашкоджвала пісьменьніцы. З пачаткам Другое сусьветнае вайны страх за мужа, які быў габрэем, стаў прычынай вяртаньня прыступаў і галаўных болей. Іх лёнданскі дом быў зруйнаваны пад час бамбёжкі. Палічыўшы, што болей ня мусіць мучыць Леанарда і што без яе яму будзе лягчэй, Вірджынія Ўулф, пакінуўшы ліст мужу і сястры, утапілася ў рацэ Оўз, непадалёк ад іх дома ў Сасэксе. Цела знайшлі дзеці праз два тыдні пасьля трагедыі.
Беларускія пераклады [рэдагаваць]
Чатыры апавяданьні «Панядзелак — Аўторак», «Сапраўдныя рэчы», «Спадак» і «Струнны квартэт» друкаваліся ў выданьні англа-амэрыканскае літаратуры «Бог Скарпіён»[2]
Апавяданьні «Дом з прывідамі» (англ. Hounted House) і «Блакітнае і зялёнае» (англ. Blue & Green) друкаваліся ў інтэрнэт-часопісе перакладное літаратуры «ПрайдзіСвет» у перакладзе Ганны Янкуты.
Творы [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Frau liebt Frau: Ein historischer Streifzug(ням.)
- ^ Бог Скарпіён: Пераклады з ангельскай і амэрыканскай літаратуры / Пер. з анг. V. K. — Вільня—Менск, 2007. — 313 с.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вірджынія Ўулф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў