Вісэнтэ Алейксандрэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вісэнтэ Алейксандрэ

Вісэнтэ Алейксандрэ-і-Мэрлё (па-гішпанску: Vicente Pablo Marcelino Cirilo Aleixandre y Merlo, 26 красавіка 1898 — 14 сьнежня 1984) — гішпанскі паэт, прадстаўнік «пакаленьня 27 году». Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1977) «За выбітную паэтычную творчасьць, якая адлюстроўвае становішча чалавека ў космасе і сучасным грамадзтве і ў той жа час уяўляе сабой велічнае сьведчаньне адраджэньня традыцый гішпанскай паэзіі ў пэрыяд паміж сусьветнымі войнамі».