Эліяс Канэцьці
Эліяс Канэцьці (па-ангельску: Elias Canetti, 25 ліпеня 1905 — 14 жніўня 1994) — аўстрыйскі, баўгарскі, брытанскі пісьменьнік, драматург, культуроляг, сацыяльны мысьляр.
Біяграфія[рэдагаваць]
Нарадзіўся ў г. Русе ў Баўгарыі і ўсё жыцьцё захоўваў баўгарскае грамадзянства. Паходзіць з габрэйскай (сэфардзкай) сям’і, дзе гаварылі на ладзіна. Дзяцінства і юнацтва яго прайшлі ў Баўгарыі, Вялікабрытаніі, Швайцарыі, Аўстрыі і Нямеччыне. Скончыў хімічны факультэт Венскага ўнівэрсытэту. У 1938 годзе ў сувязі з аншлюсам Аўстрыі зьехаў у Парыж, затым у Лёндан. З 1952 году — грамадзянін Вялікабрытаніі.
Творчасьць[рэдагаваць]
Самы вядомы твор пісьменьніка — раман «Асьляпленьне», у якім, працягваючы традыцыі Ф. Кафкі, пісьменьнік піша пра абсурднасьці і вар’яцтва навакольнага сьвету. У 1981 годзе гэта твор было ўдастоены Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Дзіўна, што ў дадзеным творы было адкрыта прадказана зьяўленьне ў шахматным сьвеце Роберта Фішэра (хоць першапачаткова прозьвішча персанажа Фішэрль і дзеяньне адбываецца ў сне).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Эліяс Канэцьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |