Сол Бэлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сол Бэлоў

Сол Бэлоў (па-ангельску: Saul Bellow) (10 чэрвеня 19155 красавіка 2005) — знакаміты амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын эмігрантаў з Расеі, народжаны ў Канадзе, Бэлоў быў адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакаленьня амэрыканскіх габрэйскіх пісьменьнікаў. У цэнтры твораў Бэлоў — жыцьцё й роздумы мігрантаў у Амэрыцы 20 стагодзьдзя, ізаляцыя чалавека, духоўная дыасацыяцыя, абуджэньне асобы. Найбольшую славу Солу Бэлоў прынесьлі раманы “Плянэта спадара Сэмлера”, “Сьнежань дэкана”, “Дар Гамбалта” і “Герцаг”. Апрача Нобэлеўскай, Бэлоў быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй і трыма Нацыянальнымі кніжнымі прэміямі ЗША. Памёр у Бостане, штат Масачусэтс, у веку 89 гадоў. Вядомы амэрыканскі пісьменьнік, сябар і пратэжэ Бэлоў Філіп Рот сказаў аднойчы: “Хрыбет амэрыканскай літаратуры 20 стагодзьдзя забясьпечылі два раманісты: Уільям Фолкнэр і Сол Бэлоў”.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1944: Dangling Man ("Вісячы чалавек")
  • 1947: The Victim ("Ахвяра")
  • 1953: The Adventures of Augie March ("Прыгоды Аўгі Марч")
  • 1956: Seize the Day ("Лаві момант")
  • 1959: Henderson the Rain King ("Гендэрсан, кароль дажджу")
  • 1964: Herzog ("Герцаг")
  • 1970: Mr. Sammler's Planet ("Плянэта спадара Сэмлера")
  • 1975: Humboldt's Gift ("Падарунак Гумбальдта") — Пулітцэр у 1976 годзе
  • 1982: The Dean's December ("Сьнежань дэкана")
  • 1987: More Die of Heartbreak ("Больш паміраюць ад злому сэрца")
  • 1989: A Theft ("Крадзеж")
  • 1989: The Bellarosa Connection ("Сувязь Беларозы")
  • 2000: Ravelstein ("Равэльштайн")