Актавіё Пас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Актавіё Пас
па-гішпанску: Octavio Paz
Paz0.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 сакавіка 1914
Мэхіка, Мэксыка
Памёр: 19 красавіка 1998
Мэхіка, Мэксыка
Грамадзянства: Сьцяг Мэксыкі Мэксыка
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік, паэт, эсэіст, дыплямат
Гады творчасьці: 1931-1965
Напрамак: сюррэалізм,
экзыстэнцыялізм
Жанр: верш, эсэ
Прэміі: Ерусалімская прэмія (1977), Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1990)
Старонка ў сеціве(анг.)

Актавіё Пас (па-гішпанску: Octavio Paz) (31 сакавіка 191419 красавіка 1998) — мэксыканскі пісьменьнік, паэт і дыплямат, дасьледнік цывілізацый Захаду й Усходу.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Актавіё Пас, гадаваўся на ўскраіне Мэхіка, у сям'і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіё Пас-старэйшага, адваката й прыхільнік грамадзкіх рэформаў, матуля - Жазэфіна Лазана Пас, сям'я якой адбывалася з гішпанскай правінцыі Андалусія. Актавіё сам пісаў, што ў хаце меўся велічэзны пакой, бітком набіты кнігамі. Гэта не магло не паўплываць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік, які адным зь першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мэхіка.

Пазьней Пас зьвяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу закуток:

« Сад хутка зрабіўся цэнтрам майго сьвету, бібліятэка ж – зачараванай пячорай... Прагна прагортваючы кнігі з малюнкамі, асабліва гістарычныя раманы, я здабываў карціны пустэльняў і джунгляў, палацаў і халуп, выявы ваяроў і прынцэс, жабракоў і каралёў. Мы трывалі караблекрушэньне разам з Сындбадам і Рабінзонам, ваявалі разам з Д’Артаньянам, адбівалі Валенсію з Сідам... Сьвет не меў меж, але ўвесь быў у межах дасяжнасьці, а час рабіўся расьцяжнаю субстанцыяй, зь якой ткалася непадзельная сучаснасьць. »

—Актавіё Пас

Актавіё Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з лепшымі творамі гішпанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Гюго й Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т.С. Эліата. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусьціў сваю першую складанку вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным унівэрсытэце Мэхіка, але ня скончыў курсу. Замест гэтага ён зьехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу й пагрузіўся ў вывучэньне гісторыі Мэксыкі.

[рэдагаваць] Творчасьць

[рэдагаваць] Творы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах