Жан-Жак Русо
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жан-Жак Русо (28 чэрвеня 1712, Жэнэва — 2 ліпеня 1778, Эрмэнанвіль) — францускі і швайцарскі філёзаф эпохі Асьветніцтва.
[рэдагаваць] Пэдагагічная дзейнасьць
Тэорыя натуральнага выхаваньня: выхаваньне будзе садзейнічаць разьвіцьцю чалавека толькі ў тым выпадку, калі набудзе натуральны, прыродамэтазгодны характар. У выхаваньні ўдзельнічаюць прырода, людзі і рэчы: «Унутранае разьвіцьцё нашых здольнасьцяў і нашых ворганаў ёсьць выхаваньне, якое атрымоўваецца ад прыроды, а навучаньне таму, як карыстацца гэтым разьвіцьцём, ёсьць выхаваньне з боку людзей, набыцьцё ж уласнага досьведу адносна прадметаў, якія даюць успрыманьні, ёсьць выхаваньне з боку рэчаў».
Русо патрабаваў дбайнага вывучэння дзіцяці, добрага веданьня ягоных ўзроставых і індывідуальных асаблівасьцяў. Выхавальнік не павінен навязваць дзіцяці (які ідэальны ад прыроды) свае погляды і перакананьні, гатовыя маральныя правілы, а павінны даць яму расьці і разьвівацца вольна, адпаведна ягонай прыродзе і па магчымасьці адхіляць усё тое, што гэтаму можа перашкодзіць. Натуральнае выхаваньне — гэта вольнае выхаваньне.
«Мэтад натуральных наступстваў» — гарачы прас. «Ён павінны жадаць толькі тое, што вы жадаеце прымусіць яго рабіць». Не саслоўнае, не прафэсійнае, а агульначалавечае выхаваньне. «Прывучайце дзяцей да выпрабаваньняў».
Першы пэрыяд — ад нараджэньня да 2 гадоў (да зьяўленьня маўленьня) — фізычнае выхаваньне. Другі пэрыяд — ад 2 да 12 — «сон розуму», разьвіцьцё зьнешніх пачуцьцяў. Трэці пэрыяд — ад 12 да 15 — разумовае і працоўнае выхаваньне. Чацьверты пэрыяд — ад 15 да паўналецьця, «пэрыяд бур і запалу» — маральнае выхаваньне. Русо штучна разьяднаў разьвіцьцё адчуваньняў і разважаньня і выказаў неадпаведную рэчаіснасьці згадку, што дзеці да 12 гадоў няздольныя да абагульненьняў і таму іхняе навучаньне варта адтэрмінаваць да дванаццацігадовага ўзросту. Ён адмаўляў падручнікі і заўсёды ставіў выхаванца ў становішча дасьледчыка, які адчыняе навуковыя ісьціны. «Хай ён не завучвае навуку, а выдумляе яе сам». Пасьля 15: выпрацоўка добрых пачуцьцяў, добрых меркаваньняў і добрай волі. Непасрэднае сутыкненьне з чалавечым горам і няшчасьцем, а таксама добрыя прыклады.
Выхаваньне жанчыны: падпарадкаваньне і пакора, здольнасьць засвоіць чужыя погляды, нават калі яны не супадаюць зь яе ўласнымі; вядзеньне гаспадаркі, уменьне падабацца і быць карыснай мужу; усялякая дзеўчына павінная спавядаць рэлігію маці, а ўсялякая жонка — рэлігію мужа.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жан-Жак Русо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Твор Du contrat social (MetaLibri)(фр.)

