Кубізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыклад кубізму на вуліцы Пушкіна ў Бабруйску. 2020 год. Архітэктар: Уладзімер Галушчанка.

Кубізм (франц. Cubisme) — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагодзьдзя[1], якая характарызуецца выкарыстаньнем падкрэсьлена геамэтрызаваных умоўных формаў і імкненьнем «раздрабіць» рэальныя аб'екты на ўстойлівыя геамэтрычных прымітывы — куб, конус, цыліндар.

Сфармавалася як выклік і непрыняцьце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосьці сымбалізму і позьняга імпрэсіянізму[2]. Кубісты таксама сьвядома парушалі законы пэрспэктывы, агульнапрынятыя нормы прапорцыяў, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфэкты і прасторавыя пабудовы на роўніцы[2].

Асноўныя прадстаўнікі — Паблё Пікаса і Жорж Брак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кубізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Укладальнік: Эдуард Дубянецкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
  2. ^ а б Кубізм // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Б. А. Лазука. — Мн: Беларусь, 2001. — С. 74. — 158 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў