Электроніка
Электро́ніка – падзел тэхнікі, які займаецца вытворчасьцю, перасылкай і пераўтварэньнем сыгналаў з дапамогай дроту, электрычнасьці ці электрамагнітнага поля.
Для рэалізацыі гэтай мэты выкарыстоўваюцца розныя прылады і прыборы:
- актыўныя элемэнты - паўправаднікі (транзыстары, рэзыстары і г.д.), электронных лямпаў (дыёды, трыёды, пэнтоды і г.д.)
- пасыўныя кампанэнты (рэзыстары, кандэнсатары, паўправадніковыя дыёды і г.д.)
- акустаэлектрычныя элемэнты (фільтры, рэзанатары, сэнсары і г.д.)
- оптаэлектронныя элемэнты (лезэры, сьвятлодыёды, дэтэктары выпраменьваньня і г.д.)
Гістарычна электроніка адзьдзялілася ад радыётэхнікі – першымі электрычнымі прыладамі былі радыёперадатчыкі і радыёпрыймальнікі ў часы Першай Сусьветнай вайны. Электроніка разьвіваецца з дапамогай электратэхнікі, электрахіміі, інфарматыкі, тэлекамунікацыі і г.д.
На сучасным этапе электроніка разьвіваецца ў разнастайных кірунках, з прычыны вялікай запатрабаванасьці ў сучасным жыцьці. Акрамя радыётэхнікі асноўнымі кірункамі зьяўляюцца так сама оптаэлектроніка, тэлекамунікацыя, лічбавая электроніка, мікраэлектроніка, лазэры. Свой высокі ўзровень разьвіцьця электроніка дасягнула дзякуючы дасягненьням у фізыцы (паўправаднікі, оптыка, магнэтызм), хіміі і матэматыцы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Электроніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў