Дыёд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дыёды
Пазначэнне звычайнага паўправадніковага дыёда на схэмах

Дыёд — шырокі кляс двухполюсных прыладаў, які аб’ядноўвае ўласьцівасьць уніпалярнасьці электраправоднасьці (прапусканьня электрычнага току толькі ў адным напрамку).

Дзеяньне цьвёрдацельных дыёдаў заснавана на ўласьцівасьцях p-n пераходу ці пераходаў мэтал-паўправаднік. Дзеяньне вакуумных дыёдаў (ці кенатронаў) заснаванае на эфэкце тэрмаэлектроннай эмісіі.

Дыёды выкарыстоўваюцца ў радыётэхніцы, электроніцы, энэргетыцы ды іншых галінах, пераважна для выпрамленьня пераменнага току, дэтэктаваньня, пераўтварэньня і памнажэніня частасьці, а таксама для пераключэньня электрычных ланцугоў.

Назву дыёд прапанаваў у 1919 року Ўільям Генры Іклз, утварыўшы яе ад грэцкай прыстаўкі ды-, якая азначае два, і слова грэц. ὅδος — шлях.

Віды дыёдаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стабілітрон (дыёд Зэнэра). Наяўнасьць адваротнай галіны характарыстыкі дыёда са зваротным прабоем выкарыстоўваецца для стабілізацыі напружаньня.
  • Тунэльны дыёд (дыёд Леа Эсакі). Маюць вобласьць г. зв. «адмоўнага супраціўленьня» на вольт-ампэрнай характарыстыцы. Выкарыстоўваюцца як узмацняльнікі, генэратары і да т. п.
  • Варыкап (дыёд Джона Джэўма). Закрыты p—n-пераход валодае большай ёмістасьцю, прычым яна залежыць ад прыкладзенага адваротнага напружаньня. Ужываюцца ў якасьці кандэнсатараў пераменнай ёмістасьці.
  • Сьвятлодыёд (дыёд Генры Раўнда). Пры рэкамбінацыі электронаў і дзірак у пераходзе выпраменьваюць сьвятло ў бачным дыяпазоне, а не ў інфрачырвоным, у адрозьненьне ад звычайных дыёдаў. Аднак выпускаюцца сьвятлодыёды з выпраменьваньнем у інфрачырвоным, а з нядаўнага часу — і ў ультрафіялетавым дыяпазонах.
  • Лязэрны дыёд. Падобныя да сьвятлодыёдаў, аднак маюць аптычны рэзанатар, выпраменьваюць кагерэнтнае сьвятло.
  • Фотадыёд. Закрыты фотадыёд адчыняецца пад узьдзеяньнем сьвятла.
  • Сонечны элемэнт. Падобны да фотадыёда, але працуе без зьмяшчэньня. Сьвятло, падаючы на p-n-пераход, выклікае рух электронаў і генэрацыю тока.
  • Дыёд Ганна. Выкарыстоўваюцца для генэрацыі і пераўтварэньня частасьці ў ЗВЧ-дыяпазоне.
  • Дыёд Шоткі. Дыёд з малым падзеньнем напружаньня пры простым уключэньні.
  • Лавінны дыёд. Заснаваны на лавінным прабоі адваротнага ўчастку вольт-ампэрнай характарыстыкі. Прымяняецца для абароны ланцугоў ад перанапружаньня.
  • Лавінна-пралётны дыёд. Заснаваны на лавінным памнажэньні носьбітаў зараду. Выкарыстоўваецца для генэрацыі ваганьняў у ЗВЧ-тэхніцы.
  • Магнітадыёд. Дыёд, вольт-ампэрная характарыстыка якога істотна залежыць ад значэньня індукцыі магнітнага поля і разьмяшчэньня ягонага вэктару адносна плоскасьці p-n-пераходу.
  • Стабістар. Пры працы выкарыстоўваецца ўчастак галіны вольт-ампэрнай характарыстыкі, які адпавядае «простаму напружаньню» на дыёдзе.
  • Сумесевы дыёд. Прызначаны для перамножаньня двух высокачастатных сыгналаў.
  • pin-дыёд. Зьмяшчае вобласьць уласнай праводнасьці між моцналегіраванымі ўчасткамі. Выкарыстоўваюцца ў ЗВЧ-тэхніцы, сілавой электроніцы, як фотадэтэктары.
  • Тэрмальны дыёд. Тэрмін прымяняецца ў дачыненьні да звычайных p-n-дыёдаў, ужываных для манітараваньня тэмпэратуры, за іх здольнасьць зьмяняць наўпроставае напружаньне ў залежнасьці ад тэмпэратуры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дыёдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў