Ядзерная фізыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Самы магутны паскаральнік элемэнтарных часьціц CERN

Я́дзерная фі́зыка — разьдзел фізыкі, які вывучае атамныя ядры, іх структуру, уласьцівасьці і пераўтварэньні.

Задачы, які ўзнікаюць ў ядзернай фізіцы — гэта тыповы прыклад задач некалькіх целаў. Ядра складаюцца з нуклонаў (пратонаў і нэўтронаў), і ў тыповых ядрах месцяцца дзясяткі и сотні нуклонаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткам разьвіцьця ядзернай фізыкі можна лічыць адкрыцьцё новага тыпу выпраменьваньня — радыяактыўнасьці — Антуанам Анры Бэкерэлем у 1896 годзе, які атрымаў за гэта Нобэлеўскую прэмію. Эрнэста Рэзэрфорда адкрыў альфа- ды бэта-распад, а ягоны экспэрымэнт па рассейваньні альфа-часьцінак на ядрах прывёў да перавароту ў разуменьні будовы ядра. Першыя дасьледчыкі не маглі ведаць пра небясьпеку з боку іянізавальнага выпраменьваньня, у выніку чаго некаторыя зь іх сталі ахвярамі прамянёвай хваробы. Ад 1920-х гадоў пачала разьвівацца ядзерная бясьпека — разьдзел ядзернай інжынэрыі, які прысьвечаны вывучэньню мэтадаў ды тэхнік абароны чалавека ад шкоднага ўплыву іянізавальнага выпраменьваньня. Адным з разьдзелаў ядзернай інжынерыі зьяўляецца ядзерная хімія, якая вывучае радыёактыўныя рэчывы ды ядзерныя матэрыялы. Тыпы іянізавальных выпраменьваньняў атрымалі свае назвы ў парадку адкрыцьця. У 1932 годзе Джэймз Чадўік упершыню выявіў неўтрон. Дзяленьне ядра было адкрыта ў 1939 годзе Фрыцам Штрасманам ды Ота Ганам, апошні зь якіх у 1944 годзе атрымаў за гэта Нобэлеўскую прэмію. У 1942 годзе упершыню пабудаваны дасьледчыцкі ядзерны рэактар. У 1951 годзе атамная энэргія пачала выкарыстоўвацца для сілкаваньня спажывецкіх патрэб. На сёньняшні дзень у сьвеце працуе некалькі соцень ядзерных рэактараў, таму зьявілася праблема радыёактыўных адыходаў. У сьвеце абмежаваныя запасы Урану, які зьяўляецца галоўным відам паліва для ядзерных рэактараў.

Вонкавыя спасылкi[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]