Прамянёвая хвароба
Прамянёвая хвароба — захворваньне, якое ўзьнікае ў выніку ўзаемадзеяньня розных відаў іянізуючага выпраменьваньня, што характарызуецца сымптомакомплексам, залежным ад віда паражаючага выпраменьваньня, яго дозы, лякалізацыі крыніцы радыяактыўных рэчываў, распаўсюджаньня дозы ў часе і целе чалавека.
У чалавека прамянёвая хвароба можа быць абумоўлена зьнешнім апраменьваньнем і нутраным — пры пападаньні радыяактыўных рэчываў у арганізм з удыхаемым паветрам, праз страўнікава-кішачны тракт альбо праз скуру і сьлізневыя абалонкі, а таксама ў выніку ін’екцыі.
Агульныя клінічныя праяўленьні прамянёвай хваробы залежаць, галоўным чынам, ад атрыманай сумарнай дозы радыяцыі. Дозы да 1 Гр (100 рад) выклікаюць адносна лёгкія зьмены, якія могуць разглядацца як перадхваробны стан. Дозы звыш 1 Гр выклікаюць шпікавую ці кішачную формы прамянёвай хваробы рознай ступені цяжкасьці, якія залежаць галоўным чынам ад паражэньня органаў крывятвору. Дозы аднаразовага апраменьваньня звыш 10 Гр лічацца абсалютна сьмяротнымі.