Скура
Скура — анатамічны ворган, вонкавае покрыва арганізму хрыбтовых жывёлаў, абараняе цела ад шырокага спэктру зьнешніх узьдзеяньняў, удзельнічае ў дыханьні, тэрмарэгуляцыі, абменных і многіх іншых працэсах. Акрамя таго, скура ўяўляе сабой масіўнае рэцэпторнае поле розных відаў павярхоўнай адчувальнасьці (болю, ціску, тэмпэратуры і г. д.). Яна адрозьніваецца паводле сваёй структуры, хімічнага складу й паходжаньні ад покрываў іншых жывёлаў, такіх як экзашкілет ў некаторых бесхрыбтовых.
Асноўныя функцыі скуры — гэта абарона цела ад мэханічных пашкоджаньняў і патагенных мікраарганізмаў, а таксама празьмернай страты вільгаці. Яна служыць для ізаляцыі, рэгуліроўкі тэмпэратуры, там знаходзіцца частка рэцэптараў пачуцьцяў.
У сысуноў скура самы вялікі ворган, частка дыхальнай сыстэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканінаў. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. Скуры іншых пазваночных адрозьніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптыліяў і рыбаў пакрыта цьвёрдай ахоўнай лускай, а птушак — пёрамі. Скура амфібіяў часткова адкрыта да пранікнавеньня й дазваляе осмас пэўных рэчываў.
Скура складаецца з двух асноўных пластоў — эпідэрмісу й дэрмы. Ніжэй дэрмы ляжыць унутраны пласт — падскурнай абалоніны (гіпадэрмы), які фарміруецца ў асноўным з тлушчавых вузаў у розных частках цела з рознай таўшчынёй. Эпідэрміс складаецца з двух пластоў. У аснове эпідэрмісу знаходзяцца пігмэнтавыя вузы, якія зьмяшчаюць мэланін, што надае скуры колер.
Хваробы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Скура — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |