Дыхальная сыстэма
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дыхальная сыстэма — сукупнасьць органаў, якія забясьпечваюць вонкавае дыханьне (газаабмен паміж удыханым атмасфэрным паветрам і крывёю). Газаабмен выконваецца лёгкімі, і ў норме накіраваны на паглынаньне з удыханага паветра тлену і выдзяленьня у навакольле ўтворанага ў арганізьме вуглякіслага газу. Акрамя таго, дыхальная сыстэма ўдзельнічае ў такіх важных функцыях чалавечага арганізма, як тэрмарэгуляваньне, голасаўтварэньне, абаняньне і ўвільгатненьне удыханага паветра. Дыхальная сыстэма таксама забясьпечвае мэханічную і імунную ахову ад фактараў навакольля.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дыхальная сыстэма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |