Сьлізьневая абалонка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сьлізьневая абалонка, слізьніца (лац. tunica mucosa) — нутраная абалонка полых органаў, сазлучаных са зьнешнім асяродзьдзем. Сьлізьневая абалонка пакрывае паверхню органаў дыханьня, мочавай, плоцевай і стрававальнай сыстэмаў, нутраныя паверхні вочных павекаў і вушэй.
Назва паходзіць ад слова сьлізь (па-лацінску mucus): большасьць сьлізьневых абалонак пакрытыя пластом сьлізі, якую вылучаюць сакрэцыйныя вузы эпітэлю (звычайна — фужэрападобныя вузы).