Дзяленьне ядра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяле́ньне ядра́ — працэс расшчапленьня атамнага ядра на два (радзей тры) ядра з блізкімі масамі, якія называюцца аскепкамі дзяленьня. У выніку дзяленьня могуць узьнікаць і іншыя прадукты рэакцыі: лёгкія ядра (у асноўным альфа-часьцінкі), нэйтроны і гамы-кванты. Дзяленьне бывае спантанным (самаадвольным) і вымушаным (у выніку ўзаемадзеяньня зь іншымі часьцінкамі, найперш, з нэйтронамі). Дзяленьне цяжкіх ядраў — экзатэрмічны працэс, у выніку якога вызваляецца большая колькасьць энэргіі ў выглядзе кінэтычнай энэргіі прадуктаў рэакцыі, а таксама выпраменьваньня. Дзяленьне ядраў служыць крыніцай энэргіі ў ядзерных рэактарах і ядзернай зброі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзяленьне ядра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў