Плютон (элемэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Plutonium3.jpg

Плютон (па-лацінску: Plutonium) Pu — радыяактыўны хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы з атамным нумарам 94; адносіцца да актыноідаў. Крохкі серабрыста-белы мэтал. Паводле маштабаў прымяненьня займае першае месца сярод усіх штучна атрыманых элемэнтаў.

У прыродзе трапляецца ў мізэрнай колькасьці ва ўранавых рудах (пастаянна ўтвараецца ў іх пры ўзаемадзеяньні ўрану з нэўтронамі). Увесь плютон, які выкарыстоўваецца на практыцы, атрымліваюць штучна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Плютон (элемэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў