Бром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэлен ← Бром → Крыптон
Cl

Br

I
Выгляд
чырвона-бурая вадкасьць
Капсула брому ў акрылавым кубе
Капсула брому ў акрылавым кубе
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Бром, Br, 35
Катэгорыя элемэнту Галягены
Група, пэрыяд, блёк 17, 4, p
Адносная атамная маса 79,904(1) г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d10 4s2 4p5
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 7
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер чырвоны
Фаза вадкасьць
Шчыльнасьць (пры п. т.) 3,12 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня -7,2 °C, 19 °F
Тэмпэратура кіпеньня 332,4 K, 59,25 °C, 138,65 °F
Крытычны пункт 588 K, 10,34 МПа
Удзельная цеплыня плаўленьня 5,286[1] кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 14,8 кДж·моль−1
Магнэтызм дыямагнэтык
Электрычны супор 1010 Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,12 Вт·м−1·K−1
Модуль пругкасьці 1,9 ГПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 7, 5, 4, 3, 1, −1
Электраадмоўнасьць 2,96[1]
Энэргіі іянізацыі 1-я: 1139,9 кДж·моль−1
2-я: 2103 кДж·моль−1
3-я: 3470 кДж·моль−1
Атамны радыюс (разл.) 112[1] пм
Кавалентны радыюс 114 пм
[1]
Радыюс Ван дэр Ваальса 185 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7726-95-6[1]

Бром (па-лацінску: Bromum) Br — хімічны элемэнт VII (17) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галягенаў.

Па ўтрыманьні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элемэнтаў (каля 1,6·10-4% паводле масы)[2]. Прыродны бром складаецца з ізатопаў 79Br (50,56%) і 81Br (49,44%)[3]. З-за высокай хімічнай актыўнасьці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў. У прыродзе бром спадарожнічае хлярыдам[2]. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёраў. Солі бромавадарода завуцца брамідамі. Упершыню выдзелены ў 1826 годзе францускім хімікам Антуанам-Жэромам Баларам (па-француску: Antoine-Jérôme Balard)[4]. Жазэф Люі Гей-Люсак прапанаваў назву бром (па-старажытнагрэцку: βρῶμος — «сьмярдзючка», «смуродны»)[5]. Адразу пасьля адкрыцьця брома ягоныя солі пачалі выкарыстоўваць у якасьці заспакаяльнага сродка[6].

Фізычныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сечыва паглынаньня цеплавых нэўтронаў складае 6,8 барн[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Kenneth Barbalace. Periodic Table of Elements - Bromine - Br. EnvironmentalChemistry.com. 1995 - 2020. Accessed on-line: 10/28/2020 https://EnvironmentalChemistry.com/yogi/periodic/Br.html
  2. ^ а б Бердоносов C. C. (2 мая 2023) Бром (рас.) Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Бром // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. — С. 259.
  4. ^ Karl Christe and Stefan Schneider (October 26, 2020) Bromine. Encyclopædia Britannica. Праверана 5 лістапада 2020 г.
  5. ^ Борис Дружинин. Путешествие № 7 по зоопарку элементов // Квантик. — 2017. — № 7.
  6. ^ Мотыляев А. Бром: факты и фактики // Химия и Жизнь. — 2015. — № 2. — С. 22.