Тэмпэратура кіпеньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тэмпэратура кіпеньня, пункт кіпеньня — тэмпэратура, пры якой адбываецца кіпеньне вадкасьці, якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпэратура кіпеньня адпавядае тэмпэратуры насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасьці, бо сама вадкасьць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпэратуры кіпеньня.

Згодна з раўнаньнем Кляпэйрона-Кляўзыюса з ростам ціску тэмпэратура кіпеньня павялічваецца. Лімітавай тэмпэратурай кіпеньня зьяўляецца крытычная тэмпэратура рэчыва.