Тэмпэратура плаўленьня
Тэмпэратура плаўленьня і зацьвярдзеньня — тэмпэратура, пры якой цьвёрдае крышталічнае цела зьдзяйсьняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпэратуры плаўленьня рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цьвёрдым стане. Пры падвядзеньні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпэратура ня будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сыстэме не расплавіцца. Пры адвядзеньні лішняга цяпла (астуджэньні) рэчыва будзе пераходзіць у цьвёрды стан (застываньне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпэратура ня зьменіцца.
Тэмпэратура плаўленьня/зацьвярдзеньня і тэмпэратура кіпеньня/кандэнсацыі лічацца важнымі фізычнымі ўласьцівасьцямі рэчыва. Тэмпэратура зацьвярдзеньня супадае з тэмпэратурай плаўленьня толькі для чыстага рэчыва.
Тэмпэратуры плаўленьня некаторых важных рэчываў:
| рэчыва | тэмпэратура плаўлення (°C) |
|---|---|
| гель (пры 2,5 МПа) | +272,2 |
| вадарод | +259,2 |
| тлен | +218,8 |
| азот | +210,0 |
| мэтан | +182,5 |
| этылявы сьпірт | +114,5 |
| аміяк | +77,7 |
| жывасрэбра | +38,87 |
| хлёр | +34 |
| вадзяны лёд | 0 |
| бэнзоль | +5,53 |
| цэз | +28,64 |
| цукроза | +185 |
| цукрын | +225 |
| цына | +231,93 |
| волава | +327,5 |
| алюмін | +660,1 |
| срэбра | +960,8 |
| золата | +1063 |
| крэмн | +1415 |
| жалеза | +1539 |
| плятына | +1769,3 |
| карунд | +2050 |
| тытан | +2196 |
| рутэн | +2250 |
| цыркон | +2398 |
| карбід крэмну | +2457 |
| осм | +3054 |
| малібдэн | +3163 |
| вальфрам | +3410 |
| вуглярод | +3547 |
| аксід тору | +3623 |
| карбід гафну | +3960 |
| карбід тантала-гафну | +4216 |