Этаноль
Этано́л, або эты́лавы сьпірт, або мэтылкарбіно́л, або ві́нны сьпірт, або гідраксі́д пэнтагідрадыкарбо́нія (C2H5OH, або CH3-CH2-OH) — другі прадстаўнік гамалягічнага раду аднаатамных сьпіртоў.
Дзейны кампанэнт алькагольных напояў. Зьмешваецца з вадой у любой прапорцыі.
Зьмест |
Атрыманьне [рэдагаваць]
Існуе два асноўныя шляхі атрыманьня этанолу: мікрабіялягічны (сьпіртавае закісаньне) і сынтэтычны (гідратацыя этылену).
Закісаньне [рэдагаваць]
Сьпіртавае акісаньне — вядомы з даўніх часоў спосаб атрыманьня этылавага сьпірту праз закісаньне арганічных прадуктаў, якія ўтрымліваюць вугляводы (вінаград, плады і г. д.) пад узьдзеяньнем фэрмэнтаў дрожджаў і бактэрыяў. Аналягічна выглядае перапрацоўка крухмалу, бульбы, рысу, кукурузы. Гэтая рэакцыя даволі складаная, яе раўнаньне выглядае наступным чынам:
- C6H12O6 → 2C2H5OH + 2CO2
У выніку закісаньня атрымліваецца рошчына, масавая доля этанолу ў якой не перавышае 15%, таму што пры мацнейшай канцэнтрацыі дрожджы звычайна гінуць. Атрыманы гэтым шляхам этанол мае быць ачышчаны і канцэнтраваны, звычайна шляхам дыстыляцыі.
Гідратацыя этылену [рэдагаваць]
У прамысловасьці разам з закісаньнем выкарыстоўваецца спосаб атрыманьня этанолу праз гідратацыю этылену.
Выкарыстаньне [рэдагаваць]
Этанол выкарыстоўваецца ў якасьці паліва (у чыстым выглядзе і ў якасьці складніку), у хімічнай прамысловасьці, у мэдыцыне, для стварэньня парфумаў, вельмі шырока ў харчовай прамысловасьці — вытворчасьці алькагольных напояў.
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |