Печань
Пе́чань (па-лацінску: hepar) — жыцьцёванеабходны непарны ўнутраны ворган храбетных жывёлаў, у тым ліку й чалавека, ворган знаходзіцца ў поласьці жывата й выконвае вялікую колькасьць розных фізыялягічных функцыяў. Печань выконвае важную ролю ў працэсе мэтабалізму, гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сынтэзуе плязьмены пратэін, удзельнічае ў стварэньні гармонаў і дзейнічае як дэтаксыфікатар. Печань зьяўляецца неабходным ворганам жыцьцядзейнасьці арганізму, у цяперашні час няма магчымасьці кампенсаваць адсутнасьць функцыі печані ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.
Гэты ворган разьмешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласьці нутра. Печань вырабляе жоўць, лугавы склад, які дапамагае ў страваваньні праз эмульгаваньне ліпідаў. Вузкаспэцыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спэктар вялікіх аб’ёмаў біяхімічных рэакцыяў, у тым ліку сынтэз і распад дробных і складаных малекулаў, многія зь якіх неабходныя для нармальнай жыцьцядзейнасьці[1].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Печань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Печань. Open Directory Project.
- Печаневыя фэрмэнты
| Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |