Гепатыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пажаўценьне вачэй пры гепатыце

Гепатыт (па-грэцку: ἡπατ + ῖτιςпечань + запаленьне; народная назва — жаўтуха) — запаленьне(en) печані празь вірус. Найчасьцей заражаюцца людзі маладога працаздольнага веку. Зьяўляецца прычынай цыроза(be) і рака печані. Пасьля перанесенай хваробы разьвіваецца пажыцьцёвы імунітэт. Звыш за 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва плянэты) ёсьць носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў сьвеце паміраюць каля мільёну чалавек.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба прадухіляецца праз вакцынаваньне, ужываньне ачышчанай ежы і вады, мыцьцё рук пасьля прыбіральні і перад прыгатаваньнем і прыёмам ежы, купаньне толькі ў прызначаных вадаёмах.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заражэньню спрыяе прыём, прыгатаваньне i падаваньне ежы бруднымі рукамі, бязладныя плоцевыя зносіны.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі праявымі хваробы ёсьць стомленасьць, страта апэтыту, пажаўценьне скуры і склераў(en) вачэй.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фэкальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — празь пераліваньне(en) заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы(be), выдзяленьні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасьць заражэньняў (2 млрд. чалавек у свеце, амаль 350 млн. хранічных) і сьмерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В(en). Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А(en) — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[1]1982 году)[2].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысячаў хворых, зь іх больш за 70% на гепатыт С праз адсутнасьць вакцыны[3]. Найчасьцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросьце ад 15 да 60 гадоў[4]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[5]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцьця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кожны трэці чалавек на планеце заражаны гепатытам // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 ліпеня 2011 г. Праверана 17 красавіка 2013 г.
  2. ^ Алена Ліхач, БелТА. Трэць насельніцтва плянэты інфіцыраваныя вірусам гепатыту В // Краіна здароўя. — 18 верасьня 2008. — № 42 (98). — С. 4.
  3. ^ Кожны трэці жыхар плянэты заражаны гепатытам // Радыё «Свабода», 28 ліпеня 2011 г. Праверана 17 красавіка 2013 г.
  4. ^ Асьцярожна: гепатыт // Радыё «Свабода», 20 траўня 2010 г. Праверана 17 красавіка 2013 г.
  5. ^ Успышак гепатыту А ў Беларусі не рэгіструюць ужо восем гадоў // БелТА, 19 ліпеня 2012 г. Праверана 17 красавіка 2013 г.
  6. ^ Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь // БелТА, 26 сакавіка 2012 г. Праверана 17 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гепатытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў