Язвавая хвароба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Язвавая хвароба — утварэньне язвы ў страўніку або 12-перснай кiшцы праз заражэньне хэлікабактэрыяй, што перадаецца ад бактэрыяносьбіта са сьлінай і пацалункамi, праз брудныя посуд(be) і садавiну. Ад хваробы пакутуе 8—10% людзей у сьвеце. Узровень заражэньня ў Беларусі дасягае паловы насельніцтва. Найперш закранае 30—50-гадовых. Ускладненьне хваробы выклікае пэрытаніт, рак і звужэньне страўнiка або 12-перснай кiшкі, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню хваробы спрыяюць моцны імунітэт і выкарыстаньне чыстага посуду, 5-разовае штодзённае харчаваньне. Дабратворна ўзьдзейнічаюць адваранае мяса і рыба, яйка ўсьмятку, малако, тварог, вараная і тушаная гародніна ды ў выглядзе пюрэ, паравое суфле, запяканка, каша, кiсель, жэле, печаныя яблыкі, мiнэральная шчолачная вада бяз газу, макароны, чэрствы белы хлеб, сок сьвежай капусты, морквавы i бульбяны сок, мёд, сок алоэ, абляпіхавы алей, адвар і сок трыпутніку. Тэмпэратура прыгатаванай ежы мае быць блізкай да тэмпэратуры цела. Выключэньню зь ежы падлягаюць наварыстыя мясныя, рыбныя і грыбныя булёны, вяндліна і смажаныя стравы, саленьні і марынады, сырая гародніна, вострыя прыправы, цыбуля, часнык, цытрусавыя, чорны хлеб, выпечка, марозіва, газаваныя фруктовыя напоi, кава і моцная гарбата.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе стрэс у спалучэньні з тытунепаленьнем, ужыцьцё сьпірту, марынадаў і вострых страваў, наяўнасьць хворага ў сям’i і выкарыстаньне шматразовага посуду ў страўнях хуткага харчаваньня, прыём лекаў найперш да ежы (асьпірын, антыкаагулянты(en) і картыкастэроіды)[1].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца празь пякотку, боль у страўніку пасьля ежы, кіслы прысмак у роце і ваніты[2]. Пры гэтым скура бляднее, выступае халодны пот, пульс замаруджваецца, дыханьне становіцца павярхоўным[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Цыбульская. Язву содай не залечыш // Краіна здароўя. — 8 жніўня 2009. — № 27 (141). — С. 5.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Язва-зараза, або Чаму ня варта піць з адной шклянкi // Краіна здароўя. — 4 красавiка 2009. — № 11 (125). — С. 4.
  3. ^ Вольга Шаўко. Вылечыць язву страўніка // Краіна здароўя. — 29 верасьня 2010. — № 50 (219). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]