Стрэс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стрэс (ад анг. stress — ціск, націск, напор; прыгнёт; напружаньне) — неспэцыфічная (агульная) рэакцыя арганізму на ўзьдзеяньне (фізычнае або псыхалягічнае), што парушае яго гамэастаз, а таксама адпаведны стан нэрвовай сыстэмы арганізму (або арганізму ў цэлым). У мэдыцыне, фізыялёгіі, псыхалёгіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўзьдзеяньня вылучаюць нэрвова-псыхічны, цеплавы або халадовы, сьвятлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.
Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «кепскім», эмацыйным або фізычным (або тым і іншым адначасова), узьдзеяньне яго на арганізм мае агульныя неспэцыфічныя рысы.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Стрэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў