Масаж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Масаж (па-француску: masser - расціраць) - сукупнасьць прыёмаў механічнага і рэфлекторнага ўздзеяння на тканіны ды ворганы праз трэньне, ціск, вібрацыі, якія ажыццяўляюцца непасрэдна на паверхні цела як рукамі, так і спэцыяльнымі апаратамі праз паветранае, воднае ці іншае асяродзьдзе. Мэтай масажу зьяўляецца, галоўным чынам, лячэбны эфект. Дадаткова да мэханічнага ўздзеяньня, для ўзмацненьня эфекту, прымяняюць розныя араматычныя алеі і лекавыя мазі, гелі і інш., а таксама ўздзеяньне тэмпературай (напрыклад, крыямасаж).

Прыём:Пагладжванне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя звесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты прыём ужываецца на пачатку і пры канцы масажу, а таксама пры змене аднаго прыёму іншым. Пагладжванне аказвае значны ўплыў на арганізм. Яно чысціць скуру ад арагавелых лускавінак і рэшткаў сакрэту потавых і сальных залоз. У выніку такога ўздзеяння паляпшаецца скурнае дыханне, актывізуецца функцыя сальных і потавых залоз. Абменныя працэсы ў скуры ўзмацняюцца, падвышаецца тонус скуры, у выніку чаго яна становіцца гладкай і гнуткай. Спрыяе пагладжванне і паляпшэнню кровазвароту, т.я. у выніку расчынення рэзервовых капіляраў павялічваецца аб'ем кіслароду, які трапляе ў тканку. Карыснае ўздзеянне аказвае гэты прыём і на крывяносныя судзіны, робячы іх сценкі больш эластычнымі. Пры наяўнасці ацёку пагладжванне спрыяе ягонаму памяншэнню, т.я. дапамагае адтоку пасакі і крыві. Спрыяе пагладжванне і ачышчэнню арганізма, т.я. у выніку дадзенага ўздзеяння выдаляюцца прадукты распаду. Ужываюць пагладжванне ў мэтах абязбольвання пры траўмах і іншых захворваннях. Уздзеянне пагладжвання на нервовую сістэму залежыць ад дазоўкі і метадаў: глыбокае пагладжванне здольнае ўзбуджаць нервовую сістэму, а павярхоўнае пагладжванне, наадварот, супакойвае. Асабліва карысна выконваць прыёмы пагладжвання пры бессані і падвышанай узбудлівасці нервовай сістэмы, пасля вялікага фізічнага цяжару, пры траўматычных пашкоджаннях і г.д. Пагладжванне дапамагае таксама паслабленню цягліцаў перад наступнымі масажнымі прыёмамі. Пры выкананні пагладжвання рукі вольна слізгаюць па целе, рухі мяккія і рытмічныя. Гэтыя прыёмы ніколі не закранаюць глыбокіх пластоў цяглічнай масы, скура не павінная зрушвацца. На скуру спачатку наносіцца алей, а затым пры дапамозе шырокіх плаўных рухаў алей уціраецца ў цела, якое пры гэтым расслабляецца і разаграваецца. Рукі пры пагладжванні расслабленыя, яны слізгаюць па паверхні скуры, датыкаючыся да яе вельмі лёгка. Выконваць пагладжванне трэба ў адным напрамку, як правіла, па ходзе пасачных судзінаў і жылаў. Выключэнне складае плоскаснае павярхоўнае пагладжванне, якое можна праводзіць па-за залежнасцю ад напрамку пасакатоку. Калі ёсць ацёк або застой, то пачынаць пагладжванне трэба з вышэйшых абласцей, каб палегчыць адток вадкасці. Ужываць пагладжванне можна самастойна, у выглядзе асобнага масажнага ўздзеяння. Але часцей за ўсё пагладжванне ўжываецца ў спалучэнні з іншымі прыёмамі масажу. Звычайна працэдура масажу пачынаецца з пагладжвання. Пагладжваннем можна сканчаць кожны асобны масажны прыём. Пры выкананні прыёму пагладжвання варта памятаць, што спачатку заўсёды выкарыстоўваецца павярхоўнае пагладжванне, толькі пасля яго можна ўжываць глыбокае пагладжванне. Не варта пагладжваць з залішне моцным ціскам, які можа выклікаць боль і прыкрыя адчуванні ў масажаванага. Глыбейшым павіннае быць пагладжванне участкаў згінання канцавінаў, менавіта тут праходзяць самыя буйныя крывяносныя і пасачныя судзіны. Выконваюцца ўсе прыёмы пагладжвання павольна, рытмічна, за 1 хвіліну варта выканаць прыкладна 24-26 слізгальных пагладжванняў. Нельга выконваць пагладжванне занадта рэзкімі і хуткімі рухамі, каб не адбывалася зрушэнне скуры. Паверхня далоняў павінная шчыльна прылягаць да масажаванай паверхні. Пры выкананні кожнага сеансу пагладжвання можна выбіраць толькі тыя прыёмы, якія найбольш эфектыўна будуць уздзейнічаць на дадзены ўчастак цела масажаванага.

Прыёмы і тэхніка пагладжвання[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Два самыя галоўныя прыёмы пагладжвання — гэта плоскаснае і абхопліваючае пагладжванне. Рабіць іх трэба ўсёй ручыцай, паклаўшы яе на масажаваную паверхню. Плоскаснае пагладжванне ўжываецца на роўных і шырокіх паверхнях цела, якімі з'яўляюцца спіна, жывот, грудзі. Пры такім пагладжванні ручыца расслабленая, пальцы павінныя быць выпрастанымі і стуленымі. Напрамкі руху могуць быць рознымі. Можна выконваць рухі у папярэчным і падоўжаным накірунку, па коле альбо па спіралі. Пагладжванне можна рабіць як адной, так і двума рукамі:

Абхопліваючае пагладжванне выкарыстоўваюць для масажу верхніх і ніжніх канцавінаў, вобласці галаў, шыі, а таксама бакавых паверхняў тулава. Робяць абхопліваючае пагладжванне расслабленай ручыцай, пры гэтым вялікі палец павінны быць адведзены ў бок, а астатнія пальцы павінныя быць стуленымі. Ручыца павінна шчыльна абхапляць масажаваную паверхню. Рухі могуць быць бесперапыннымі, а могуць быць і перарывістымі (у залежнасці ад усталяваных мэт):

Выконваць пагладжванне можна адной рукой, а можна і дзвюма рукамі, рукі пры гэтым павінныя трымацца паралельна і ў рытмічнай паслядоўнасці. Калі пагладжванне робіцца на вялікіх участках, у якіх засяроджаны залішні падскурны тлушчавы пласт, можна ўзмацніць ціск, робячы масажаванне цяжкай ручыцай. У гэтым выпадку адна ручыца накладаецца на другую зверху, тым самым ствараючы дадатковы ціск. Пагладжванне можа быць павярхоўным і глыбокім. Павярхоўнае пагладжванне розніцца вельмі далікатнымі і лёгкімі рухамі, аказвае на нервовую сістэму заспакаяльнае дзеянне, дапамагае цяглічнаму расслабленню, паляпшае працэсы кровазвароту і абмен рэчываў у скурных пакровах. Глыбокі масаж варта рабіць з намаганнем, пры гэтым націсканні лепш рабіць запясцем. Гэты прыём пагладжвання спрыяе вывядзенню з тканак прадуктаў абмену, ухіленню ад ацёкаў і застойных з'яваў. Пасля глыбокага пагладжвання значна паляпшаецца праца крывяноснае і пасачнае сістэмаў арганізма. Пагладжванне, асабліва плоскаснае, можна рабіць не толькі ўсёй унутранай паверхняй далоні, але таксама і тыльным бокам двух альбо некалькіх пальцаў і бакавымі паверхнямі пальцаў — гэта залежыць ад участку цела, які масажуецца. Напрыклад, пры масажы невялікіх участкаў паверхні твару, у месцы ўтварэння касцянога мазаля, а таксама пры масажы міжкосткавых цягліцаў ступні альбо ручыцы можна выкарыстоўваць пагладжванне падушачкамі паказальнага або большага пальца. Пагладжванне падушачкамі пальцаў ужываецца пры масажы асобных цягліцаў і сухажылляў, пры масажы пальцаў і твару. Пры правядзенні масажу вялікіх паверхняў цягліцаў спіны, грудзей, сцёгнаў можна выкарыстоўваць пагладжванне далонню альбо кулаком. Акрамя таго, пагладжванне можа быць бесперапынным і перарывістым. Пры бесперапынным пагладжванні далонь павінная шчыльна прылягаць да масажаванай паверхні, быццам слізгаючы па ёй. Такое пагладжванне выклікае тармажэнне рэакцыі з боку нервовай сістэмы, супакойваючы яе. Акрамя таго, бесперапыннае пагладжванне спрыяе адтоку пасакі і вынішчэнню ацёкаў. Бесперапыннае пагладжванне можа быць папераменным, пры гэтым другая рука павінная занасіцца над першай, якая завяршае пагладжванне, і выконваць такія ж рухі, але ў супрацьлеглым напрамку. Пры выкананні перарывістага пагладжвання становішча рук такое ж, як і пры бесперапынным, але рухі рук павінныя быць кароткімі, скокападобнымі і рытмічнымі. Перарывістае пагладжванне аказвае раздражняльнае ўздзеянне на нервовыя рэцэптары скуры, таму такі масаж узбуджае цэнтральную нервовую сістэму. Дзякуючы гэтаму перарывістае пагладжванне здольнае актывізаваць кровазварот тканак, танізуе судзіны і актывізуе цяглічную дзейнасць. У залежнасці ад напрамку рухаў можна падзяліць пагладжванне на наступныя разнастайнасці:

  • просталінейнае;
  • зігзагападобнае;
  • спіралепадобнае;
  • камбінаванае;
  • колападобнае;
  • канцэнтрычнае;
  • падоўжнае пагладжванне адной альбо двума рукамі (фінскі варыянт).

Пры выкананні просталінейнага пагладжвання рухі робяцца далонню, ручыца расслабленая, а пальцы прыціснутыя адно да аднаго, акрамя вялікага, які варта адвесці трохі ў бок. Ручыца павінная шчыльна прылягаць да масажаванай паверхні цела, рухі варта рабіць вялікім і паказальным пальцамі. Яны павінныя быць лёгкімі і слізгаць. Пры правядзенні зігзагападобнага пагладжвання ручыца павінная рабіць хуткі і плаўны зігзагападобны рух, які накіраваны наперад. Зігзагападобнае пагладжванне выклікае адчуванне цеплыні і супакойвае цэнтральную нервовую сістэму. Выконваць гэтае пагладжванне можна з розным ціскам. Спіралепадобнае пагладжванне выконваецца без напругі, лёгкімі і слізгальнымі рухамі, як і зігзагападобнае. Траекторыя руху рук павінная нагадваць спіраль. Такое пагладжванне аказвае танізавальнае ўздзеянне. Можна аб'яднаць просталінейныя, зігзагападобныя і спіралепадобныя рухі ў камбінаванае пагладжванне. Выконваць камбінаванае пагладжванне трэба бесперапынна ў розных напрамках . Пры масажаванні дробных суставаў можна выконваць колападобнае пагладжванне. Рабіць рухі варта асновай далоні, робячы колавыя рухі ў бок мезенца. Пры гэтым рухі правым ручыцай будуць накіраваныя па гадзіннікавай стрэлцы, а рухі левай — супраць. Для масажу буйных суставаў можна выкарыстаць іншае колавае пагладжванне — канцэнтрычнае. Далоні варта пакласці на масажаваны ўчастак, размясціўшы іх блізка адно да аднаго. Пры гэтым вялікія пальцы будуць аказваць уздзеянне на вонкавы бок сустава, а астатнія пальцы — на ўнутраны. Такім чынам выконваецца рух у форме васьмёркі. На пачатку руху націсканне варта ўзмацніць, а да канца руху трохі паслабіць. Пасля гэтага ручыцы павінныя вярнуцца ў пачатковы стан і паўтарыць рух. Для выканання падоўжнага пагладжвання вялікі палец трэба адвесці як мага далей, затым ручыцу варта накласці ўздоўж масажаванай паверхні. Рухі варта вырабляць кончыкамі пальцаў наперад. Калі падоўжнае пагладжванне выконваецца двума рукамі, рухі трэба вырабляць напераменку. Пры пагладжванні выкарыстоўваюцца таксама дапаможныя прыёмы:

  • грэбнепадобныя;
  • граблепадобныя;
  • абцугападобныя;
  • крыжападобныя;
  • гладжанне.

Грэбнепадобнае пагладжванне выкарыстоўваецца пры глыбокім масажаванні буйных цягліцаў спіны і лагва, а таксама на далоневай і падэшвеннай паверхнях. Такое пагладжванне дапамагае пранікаць у глыбіню масіўных цяглічных пластоў, а таксама ўжываецца пры значных падскурных тлушчавых адкладаннях. Грэбнепадобнае пагладжванне выконваецца з дапамогай касцяных выступаў фалангаў пальцаў, напаўсагнутых у кулак. Сагнутыя пальцы павінныя ляжаць вольна і без напругі, не варта шчыльна прыціскаць іх. Выконваць грэбнепадобнае пагладжванне можна як адной, так і двума рукамі:

Граблепадобнае пагладжванне ўжываецца пры масажы міжрубавых прамежкаў, валасяное часткі галавы, а таксама на тых участках скуры, дзе неабходна абыйсці пашкоджаныя ўчасткі. Для выканання граблепадобных рухаў трэба расставіць і выпрастаць пальцы. Яны павінныя дакранацца масажаванае паверхні пад кутом у 45°. Праводзіць граблепадобныя пагладжванні варта ў падоўжным, папярочным, зігзагападобным і колападобным напрамках. Выконваць іх можна адной альбо двума рукамі. Калі рухі выконваюцца двума рукамі, рукі могуць рухацца паралельна альбо паслядоўна. Дзеля ўзмацнення ціску граблепадобныя рухі можна рабіць з абцяжарваннем (пальцы адной рукі накладваюцца на пальцы другой):

Абцугападобнае пагладжванне ўжываецца пры масажы сухажылляў, пальцаў, твару, вушных ракавін, а таксама невялікіх цяглічных гуртоў. Пальцы варта скласці абцунападобна, і, захопліваючы цягліцу, сухажылле альбо скурную зморшчыну з дапамогай вялікага, паказальнага і сярэдняга пальцаў, рабіць просталінейныя рухі:

Крыжападобнае пагладжванне звычайна выкарыстоўваецца ў спартовым масажы і ўжываецца пры масажаванні канцавінаў. Праводзяць таксама крыжападобнае пагладжванне ў сістэме рэабілітацыі пасля цяжкіх хваробаў і аперацыяў. У гэтых выпадках можна рабіць крыжападобныя пагладжванні спіны, лагва, вобласці галаў, задніх паверхняў ног. Дапамагаюць крыжападобныя пагладжванні ў прафілактыцы пролежняў. Пры выкананні крыжападобнага пагладжвання ручыцы трэба сашчапіць у замок і абхапіць масажаваную паверхню. Выконваецца такое пагладжванне ўнутранымі паверхнямі далоняў абедзвюх рук. Гладжанне — прыём мяккі і далікатны, таму яго часта выкарыстоўваюць у дзіцячым масажы. Выкарыстоўваюць гладжанне таксама для масажу скуры і цягліцаў твару і шыі, а таксама пры масажы спіны, жывата і падэшваў. Гладжанне з абцяжарваннем выкарыстоўваецца для масажавання ўнутраных ворганаў. Выконваецца гладжанне адной альбо двума рукамі. Пальцы рук варта сагнуць у пястна-фалангавых суставах пад простым кутом. Калі гладжанне трэба правесці з абцяжарваннем, варта на сціснутыя ў кулак пальцы адной рукі накласці ручыцу другой:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Масажсховішча мультымэдыйных матэрыялаў Энцыкляпэдыя масажу (па-расейску)