Пульс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пульс (ад лац. Pulsus — удар, штуршок) — ваганьні сьценак крывяносных сасудаў. У клініцы адрозьніваюць артэрыяльны і вэнозны пульс.
Зьмест |
Артэрыяльны пульс [рэдагаваць]
Артэрыяльны пульс — гэта штуршкападобныя ваганьні сьценак артэрыяў, зьвязаныя са зьмяненьнем іх напаўнення крывёй.
Мэтады дасьледаваньня [рэдагаваць]
- Сфігмарафія.
- Пальпацыя.
- Пульсаксымэтрыя.
- Агляд.
Уласцівасьці артэрыяльнага пульсу [рэдагаваць]
Частасьць [рэдагаваць]
Частасьць пульсу — велічыня, якая адлюстроўвае колькасьць ваганьняў сьценак артэрыі за адзінку часу. У залежнасьці ад частасьці адрозьніваюць пульс:
- умеранай частасьці 60-90 уд./мін.
- рэдкі (pulsus bradis) менш за 60 уд./мін.
- часты (pulsus tachis) больш за 90 уд./мін.