Лужныя мэталы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лужныя мэталы — хімічныя элемэнты, якія складаюць галоўную падгрупу І групы пэрыядычнай сыстэмы: літ, натар, каль, рубід, цэз, франц.
Апісаньне [рэдагаваць]
На зьнешнім энэргетычным роўні лужныя мэталы маюць адзін s-электрон. Лужныя мэталы маюць блізкія фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці, якія заканамерна зьмяняюцца з узрастаньнем атамнага нумару.
У свабодным выглядзе лужныя мэталы — сьветлыя, мяккія, хімічна актыўныя мэталы. Хімічная актыўнасьць расьце з узрастаньнем атамнага нумару. Валентнасьць: 1. Ступень затляненьня ў злучэньнях: +1. Большасьць соляў лужных мэталаў добра рашчыняюцца ў вадзе. Гідраксіды лужных мэталаў зьяўляюцца лугамі.
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Лужныя мэталы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў