Аснова (хімія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Асно́вы — кляса хімічных злучэньняў, складаныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з іёнаў мэталаў і гідроксагруп (-OH). Рашчынныя асновы зьяўляюцца электралітамі. Гідраксіды шчолачных мэталаў (калію, натр, літыю) завуцца шчолачамі.

Асновы можна разглядаць як хімічную супрацьлегласьць кісьляў, паколькі эфэкт пры ўзаемадзеяньні кісьлі й вады ёсьць павышэньне канцэнтрацыі іёну гідраксонія (H3O+), у той час калі ўзаемадзеяньне з асновай памяншае гэтую канцэнтрацыю. Асновы й кісьлі звычайна знаходзяцца ў вадкай форме, рэакцыя паміж імі называецца нэўтралізацыяй. Водныя растворы асноваў рэагуюць з воднымі рошчынамі кісьляў ствараючы пры гэтам воду й солі ў водных рошчынах, у якіх солі падзяляюцца на кампанэнтныя іёны.