Градус Фарэнгайта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Градус Фарэнгайтаадзінка вымярэньня тэмпэратуры з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгайта была асноўнай у ангельскамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагодзьдзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгайта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага навукоўца Габрыеля Фарэнгайта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.

На шкале Фарэнгайта кропка раставаньня лёду роўная +32 °F, а кропка кіпеньня вады +212 °F (пры нармальным атмасфэрным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгайта роўны 1/180 рознасьці гэтых тэмпэратур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгайта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсій паходжаньня шкалы. Па адной зь іх, Фарэнгайт першапачаткова прыняў за 0 °F тэмпэратуру плаўленьня (замярзаньня) сумесі лёду і паваранай солі ў роўных колькасьцях, а за 100 °F — нармальную тэмпэратуру чалавечага цела (аднак Фарэнгайт памыліўся ў апошнім вымярэньні: нармальная тэмпэратура чалавечага цела складае 97,9 °F). Існуе вэрсія, паводле якой за 100 градусаў тэмпэратурнай шкалы Фарэнгайт прыняў тэмпэратуру цела сваёй жонкі, якая ў момант вымярэньня была нездаровая — менавіта гэтым і абумоўленае зрушэньне стоградуснай кропкі на 2,1 °F, а ня хібнасьцю самога вымярэньня. Сам Фарэнгайт лічыў, што тэмпэратура (па яго шкале) ніколі не бывае адмоўнай, мабыць ён ні разу не быў у халодных краінах.

Арытмэтычныя пераўтварэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін градус Фарэнгайта роўны 5/9 градусу Цэльсія, а тэмпэратура па шкале Фарэнгайта зьвязаная з тэмпэратурай па шкале Цэльсія ніжэйзгаданымі формуламі.

З шкалы Цэльсія ў шкалу Фарэнгайта:

t_F = t_C \cdot {9 \over 5} + 32

З шкалы Фарэнгайта ў шкалу Цэльсія:

t_C = (t_F-32) \cdot {5 \over 9}

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]