Эрнэст Рэзэрфорд
| Эрнэст Рэзэрфорд | |
| Ernest Rutherford | |
| Нарадзіўся | 30 жніўня 1871 Спрынг Грув, Новая Зэляндыя |
|---|---|
| Памёр | 19 кастрычніка 1937 Кембрыдж, Ангельшчына |
| Грамадзянства | |
| Навуковая сфэра | Фізыка, хімія |
| Альма-матэр | Кэнтэрбэрыйскі ўнівэрсыстэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт |
| Вядомы як | «бацька» ядзернай фізыкі |
| Узнагароды і прэміі | Нобэлеўская прэмія па хіміі (1908) |
Эрнэ́ст Рэ́зэрфорд (па-ангельску: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871, Спрынг Грув — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж) — брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня. Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі, стварыў плянэтарную мадэль атама. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 года.
Зьмест |
Раньнія гады [рэдагаваць]
Рэзэрфорд нарадзіўся ў невялічкім новазэляндзкім мястэчку Спрынг Грув (Spring Grove), які месьціцца каля іншага мястэчка Нэльсан. Бацька — Джэймз Рэзэрфорд, маці — Марта Томсан. Эрнэст быў чацьвёртым дзіцяці ў сям’і з дванаццаці. Выдатна скончыў каледж у Нэльсане, атрымаўшы 580 балаў з 600 магчымых і прэмію ў 50 фунтаў дзеля працягу навучаньня ў Кэнтэрбэрыйскім каледжы ў Крайстчэрч.[1]
Ягоная магістарская праца, што была напісана ў 1892 годзе, тычылася выяўленьня высокачастасных радыёхваляў, існаваньне якіх было даказана ў 1888 годзе нямецкім фізыкам Генрыхам Гэрцам.[2]
У 1895 годзе, пасьля атрыманьня ступені бакаляўра прыродазнаўчых навук і двух гадоў дасьледаваньняў у вобласьці электрычнасьці, Рэзэрфорд накіраваўся ў Ангельшчыну дзеля далейшага навучаньня ў Кавэндыскай лябараторыі Кембрыдзкага ўнівэрсытэта.
Навуковая дзейнасьць [рэдагаваць]
Эрнэст зрабіў адкрыцьцё альфа- й бэта-выпраменьваньняў, адзін з ізатопаў радона й мноства іншых ізатопаў. Растлумачыў на выснове ўласьцівасьцяў радону радыяактыўнасьць тору, адкрыў і растлумачыў радыяактыўнае пераўтварэньне хімічных элемэнтаў, стварыў тэорыю радыяактыўнага распаду, рашчапіў атам азоту, выявіў існаваньне пратону.
Даказаў, што альфа-часьцінка — ядро геля. Паставіўшы экспэрымэнт па расьсейваньню альфа-часьцінак на мэталічнай фальзе, вывеў формулу Рэзэрфорда. Зрабіў выснову, што ў атаме існуе масіўнае ядро. Стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама. Першым адкрыў стварэньне новых хімічных элемэнтаў пры распадзе цяжкіх хімічных радыяактыўных элемэнтаў.[3]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Рук Н. С. Біяграфія Эрнэста Ратэрфорда (рас.)
- ^ РЕЗЕРФОРД (Rutherford), Эрнест (рас.)
- ^ Д. Данин Резерфорд. — Молодая гвардия, 1966. — 624 с. — (Жизнь замечательных людей). — 90 000 ас.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эрнэст Рэзэрфорд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў