Ота Валях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ота Валях

Ота Валях (па-нямецку: Otto Wallach; 27 сакавіка 1847, Кёнігсбэрг — 26 лютага 1931, Гётынген) — нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ўнівэрсытэт (1869). Прыват-дацэнт у Бонскім унівэрсытэце (з 1873), прафэсар там жа (з 1876), а затым у Гётынгенскім унівэрсытэце (з 1889 па 1915).

Адзін зь піянераў хіміі тэрпэнаў. Нобэлеўская прэмія па хіміі (1910) «У знак прызнаньня яго дасягненьняў у галіне разьвіцьця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасьці, а таксама за тое, што ён першым ажыцьцявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэньняў».

Commons-logo.svg  Ота Валяхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў