Джозэф Джон Томсан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэр Джозэф Джон Томсан (18 сьнежня 1856 — 30 жніўня 1940) — ангельскі фізык, які адкрыў электрон, ляўрэат Нобеэлеўскай прэміі па фізыцы (1906).
У 1897 адкрыў электрон, за што ў 1906 годзе быў удастоены Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі з фармулёўкай «за дасьледаваньні праходжаньня электрычнасьці праз газы». Сын Томсана Джордж Паджэт Томсан (George Paget Thomson, 1892-1975) таксама з часам стаў Нобэлеўскім ляўрэатам па фізіцы - у 1937 годзе за экспэрымэнтальнае адкрыцьцё дыфракцыі электронаў на крышталях.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Джозэф Джон Томсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў