Гэндрык Антоон Лёрэнц
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гэндрык Антоон Лёрэнц | |
| Hendrik Antoon Lorentz | |
| Нарадзіўся | 18 ліпеня 1853 Арнэм, Нідэрлянды |
|---|---|
| Памёр | 4 лютага 1928 Гаарлем, Нідэрлянды |
| Грамадзянства | Нідэрлянды |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Альма-матэр | Лейдэнскі ўнівэрсытэт |
Гэндрык Антоон Лёрэнц (па-нідэрляндзку: Hendrik Antoon Lorentz; 18 ліпеня 1853, Арнэм, Нідэрлянды — 4 лютага 1928, Гаарлем, Нідэрлянды) — выбітны галяндзкі фізык.
[рэдагаваць] Навуковая дзейнасьць
Разьвіў тэорыю аб пераўтварэньнях стану рухальнага цела, адным з вынікаў якой было так званае скарачэньне Лёрэнца — Фіцджэральда, якое апісвае памяншэньне даўжыні аб’екта пры паступальным руху. Атрыманыя ў рамках гэтай тэорыі пераўтварэньні Лёрэнца зьяўляюцца найважнейшым укладам у разьвіцьцё тэорыі рэлятыўнасьці.
За тлумачэньне фэномэну, вядомага як эфэкт Зээмана, быў удастоены ў 1902 г. разам зь Пітэрам Зээманам Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гэндрык Антоон Лёрэнц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў