Пітэр Зээман
| Пітэр Зээман | |
| Pieter Zeeman | |
| Нарадзіўся | 25 траўня 1865 Зонэмар, Нідэрлянды |
|---|---|
| Памёр | 9 кастрычніка 1943 Амстэрдам |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Альма-матэр | Лейдэнскі ўнівэрсытэт |
| Узнагароды і прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (1902) |
Пітэр Зээман (па-нідэрляндзку: Pieter Zeeman; 25 траўня 1865, Зонэмар, Нідэрлянды — 9 кастрычніка 1943, Амстэрдам) — нідэрляндзкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыцы (1902), разам з Гэндрыкам Лёрэнцам, «за выдатныя заслугі ў дасьледаваньнях ўплыву магнэтызму на радыяцыйныя зьявы».
Дзейнасьць [рэдагаваць]
У 1896 г., па просьбе Лёрэнца, дасьледуе ўзьдзеяньне магнітнага поля на спэктральныя лініі крыніцы выпраменьваньня і адкрывае эфэкт, вядомы цяпер пад назвай эфэкту Зээмана. Адкрыцьцё эфэкту пацьвердзіла верагоднасьць тэорыі электрамагнітнага выпраменьваньня Лёрэнца.
У 1900 г. Зээмана прызначылі прафэсарам фізыкі ў Амстэрдамскім унівэрсытэце. У 1908 г. ён становіцца дырэктарам інстытуту фізыкі гэтага ўнівэрсытэту.
У 1921 г. атрымаў мэдаль імя Генры Драпэра. Адзін з кратэраў на Месяцы названы ў яго гонар кратэрам Зээмана.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пітэр Зээман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў