Робэрт Эндрус Мілікен
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Робэрт Эндрус Мілікен (анг. Robert Andrews Millikan; 22 сакавіка 1868, Морысан, Іліной, ЗША — 19 сьнежня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі фізык. У 1923 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізіцы за працы ў галіне фотаэлектрычнага эфэкту і за вымярэньня зарада электрона. Пасьля ён займаўся вывучэньнем касьмічных прамянёў.
