Казімер Малевіч
| Казімер Малевіч | |
Аўтапартрэт |
|
| Імя пры нараджэньні: | Казімер Севярынавіч Малевіч |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 23 лютага 1878 Кіеў |
| Памёр: | 15 траўня 1935 Ленінград, СССР |
| Грамадзянства: | |
| Заняткі: | авангардызм, футурызм, кубізм, супрэматызм, імпрэсіянізм |
| Вучоба: | Кіеўская мастацкая школа, студыя Фядора Рэрбэрга (Масква) |
| Плынь: | кубізм, футурызм, супрэматызм |
Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч (23 лютага 1878[1] (паводле іншых зьвестак — 1879[2]), каля Кіева — 15 траўня 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Казімер Малевіч нарадзіўся 23 лютага 1878 году каля Кіева (паводле іншых зьвестак — на Капыльшчыне[3]), у сям'і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына Малевіча[4] (са словаў мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, радавы маёнтак ягоных бацькоў — Малева знаходзіўся пад Нясьвіжам[5]; паводле іншых зьвестак — ва ўкраінскай шляхецкай сям'і[6]). Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай мастацкай школе Н. І. Мурашка. Кар’еру мастака Малевіч пачаў з імпрэсіянізму. Пазьней Малевіч стаў адным з актыўных удзельнікаў футурыстычных выстаў.
Казімер Малевіч тройчы (у 1905, 1906 і 1907 гадах) паступаў у Маскоўскае вучылішча скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнаслухача.
У 1919-22 гадах Казімер Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сьцьвярджальнікі новага мастацтва». У 20-я гады ўдзельнічаў у афармленьні спэктакляў У. У. Маякоўскага «Містэрыя Буф». З 1923 па 1927 год — дырэктар Ленінградзкага дзяржаўнага інстытуту мастацкай культуры[7]. Быў чальцом «Аб'яднаньня сучасных архітэктараў» (АСА).
Малевіч быў пасьлядоўным прапагандыстам уласнай тэорыі. Вакол яго з часам утварылася група аднадумцаў (Зацьвярдзіцелі новага мастацтва).
Малевіч удзельнічаў у выставах з эпатажнымі назвамі: «Званковы валет», «Асьліны хвост», «Футурызм 0,10». На выставе «Трамвай В» супраць нумароў 21-25, якія заканчвалі сьпіс яго работ, у каталёгу было пазначана: «Зьмест карцін аўтару невядомы».
Самы знакаміты маляўнічы твор Малевіча — Чорны квадрат.
Аўтар кніг «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму», «Супрэматызм», «Бог ня скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка».
Паводле завяшчаньня, пасьля сьмерці цела Малевіча было крэміравана ў супрэматычнай дамавіне, зробленай па ўласным эскізе Малевіча. Урна з прахам была пахаваная пад любімым дубам мастака ў Нямчынаўцы. Над магілай быў усталяваны кубічны бэтонавы манумэнт з намаляваным чорным квадратам. У гады вайны магіла была згубленая.
Фільмаграфія [рэдагаваць]
Дзяржаўным Расейскім музэем і студыяй «Квадрат фільм» зьняты фільм «Казімер Малевіч. Ператварэньне».
У цяперашні час магіла Малевіча знойдзеная энтузіястамі. На месцы магілы ўсталяваны невялікі манумэнт. Магіла знаходзіцца недалёка ад Савецкага праспэкту ў Нямчынаўцы, на ўсход ад сажалкі.
Складаньні [рэдагаваць]
- Малевич К. По лестнице познания: Из неопубликованных стихотворений / Вступ. сл. Г.Айги (1991, тираж 1000 экз.)
- Малевич К. Лень как действительная истина человечества. С прилож. ст. Ф. Ф. Ингольда «Реабилитация праздности» / Предисл. и примеч. А. С. Шатских (1994, серия «Библиотека Сергея Кудрявцева», тираж 25 именных и 125 нумерованных экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 1. Статьи, манифесты, теоретические сочинения и др. работы. 1913—1929 / Общ. ред., вступ. ст., сост., подг. текстов и комм. А. С. Шатских; раздел «Статьи в газете „Анархия“ (1918)» — публ., сост., подг. текста А. Д. Сарабьянова (1995, тираж 2750 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 2. Статьи и теоретические сочинения, опубликованные в Германии, Польше и на Украине. 1924—1930 / Сост., предисл., ред. переводов, комм. Л.Демосфеновой; науч. ред. А. С. Шатских (1998, тираж 1500 экз., доп. тираж 500 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 3. Супрематизм. Мир как беспредметность, или Вечный покой. С прилож. писем К.Малевича к М. О. Гершензону. 1918—1924 / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских (2000, тираж 1500 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 4. Трактаты и лекции первой половины 1920-х годов. С приложением переписки К. С. Малевича и Эль Лисицкого / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских (2003, тираж 1500 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинеий в пяти томах. Т 5. Произведения разных лет: Статьи. Трактаты. Манифесты и декларации. Проекты лекций, Записки и заметки. Поэзия. 2004.
Вядомыя карціны [рэдагаваць]
- Чорны квадрат — карціна існуе ў чатырох варыянтах. Два зь іх знаходзяцца ў Трацьцякоўцы, яшчэ адзін – у Расейскім музэі. Чацьвёрты быў набыты ў сваякоў мастака «Інкамбанкам», затым выкуплены ў яго і перададзены Эрмітажу.
- Чырвоны квадрат
- Скача чырвоная коньніца
- Супрэматычная кампазыцыя — прададзеная 3 лістапада 2008 г. на аўкцыёне Sotheby's за 60 млн і дзьве тысячы даляраў.
Кнігапіс [рэдагаваць]
- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Шатских А. С. Казимир Малевич. — М.: «Слово», 1996. — 96 с.
- ^ Д. Горбачев. Малевич и Украина. — Киев, 2006. — 456 с.
- ^ Адам Мальдзіс. Казімер Малевіч нарэшце атрымаў беларускую «прапіску» // Голас Радзiмы №.27 (3053), чацвер, 19 ліпеня, 2007
- ^ Анастасія Зелянкова. Беларус, які падмануў сьвет // Салiдарнасьць, 04.11.2008
- ^ Мастацкае жыцьцё Беларусі пачатку 20 стагодзьдзя: пошук нацыянальнай самасьвядомасьці // Радыё Свабода, 11 лістапада 2004
- ^ Родословие и предки К. С. Малевича // Малевич о себе. Современники о Малевиче. Авторы-составители И. А. Вакар, Т. Н. Михиенко. Т. 1. Москва, 2004. С. 372—385.
- ^ Малевич Казимир Северинович (1878-1935 гг.) // www.arthistory.ru
Літаратура [рэдагаваць]
- А. Курбановский. Малевич и Гуссерль: Пунктир супрематической феноменологии // Историко-философский ежегодник — 2006 / Ин-т философии РАН. — М.: Наука, 2006, с. 329—336
- Л. Кацис. «Черный квадрат» Казимира Малевича и «Сказ про два квадрата» Эль-Лисицкого в иудейской перспективе // Кацис Л. Русская эсхатология и русская литература. М.: ОГИ, 2000, с. 132—139
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Казімер Малевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Казімер Севярынавіч Малевіч. Біяграфія, творчасьць і карціны мастака
- Казімер Севярынавіч Малевіч. Біяграфія і творчасьць мастака на Artonline.ru
- Kasimir Malevich. Black Square
- Галерэя карцін Казімера Малевіча
- Аб годзе нараджэньня Малевіча.
- Шышанаў В. А. Віцебскі музэй сучаснага мастацтва: гісторыя стварэньня і калекцыі (1918—1941)