Уладзікаўказ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзікаўказ
Владикавказ
Пешаходная зона на пр. Міру, выгляд на Сталовую гару
Пешаходная зона на пр. Міру, выгляд на Сталовую гару
Герб Уладзікаўказу
Першыя згадкі: 1784
Горад з: 1860
Былыя назвы: да 1931 — Уладзікаўказ
да 1944 — Арджанікідзэ
да 1954 — Дзаўджыкаў
да 1990 — Арджанікідзэ
Рэспубліка: Паўночная Асэтыя - Аланія
Плошча: 291 км²
Вышыня: каля 700 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

311 635
1075
Тэлефонны код: 8672
Паштовы індэкс: 362ХХХ
Геаграфічныя каардынаты: 43°01′00″ пн. ш. 44°39′00″ у. д. / 43.016667° пн. ш. 44.65° у. д. / 43.016667; 44.65Каардынаты: 43°01′00″ пн. ш. 44°39′00″ у. д. / 43.016667° пн. ш. 44.65° у. д. / 43.016667; 44.65
Уладзікаўказ на мапе Расеі
Уладзікаўказ
Уладзікаўказ
Уладзікаўказ
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://vladikavkaz.osetia.ru/

Уладзікаўка́з (па-асэтынску: Дзæуджыхъæу — «селішча Дзаўга») — горад на поўдні Расеі, ў цэнтральнай частцы Паўночнага Каўказу, сталіца Рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія. У савецкі пэрыяд горад называўся Арджанікідзэ (1931—1944, 1954—1990) ды Дзаўджыка́ў (1944—1954). Горад месьціцца паабапал ракі Церак, за 30 км ад Дар'яльскае цясьніны.

З 8 кастрычніка 2007 году горад носіць ганаровае званьне «Горад воінскай славы».

Горад Уладзікаўказ зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі. Горад уключае 4 раёны: Прамысловы ("Промышленный"), Паўночна-Заходні ("Северо-Западный"), Ірыстонскі ("Иристонский"), Зацерачны ("Затеречный"), мікрараёны Карца ды Рэдант. Акрамя іх, у склад гарадзкой акругі ўваходзяць сёлы Балта, Чмы, Эзьмі, Ніжні Ларс, Верхні Ларс, паселішчы Паўднёвы ("Южный"), Завадзкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад заснаваны ў 1784 годзе як расейская фартэцыя на ўваходзе ў Дар'яльскую цясьніну ў сувязі з падпісаньнем Георгіеўскага трактату між Расейскае імпэрыяй і Грузіяй ды пачаткам будаўніцтва Ваенна-грузінскай дарогі. Паселішча набывае статус гораду з 1861 году.